Жутаўт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жутаўт (Жутальт, Жутульт), Зутаўт, Зотаўт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Зоталт (Zotolt) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова зот- (зут-) (імя ліцьвінаў Зутан; германскае імя Zotan), магчыма, паходзіць ад стараверхненямецкага zota 'грыва, валасы'[1] або ад асновы суд- (сут-), а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[2].
У ваколіцах Мэмэлю адзначалася прозьвішча Szuttaut (Zutawt)[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Талко Жутультовичъ (1528 год)[4]; Жутовту, боярину земли Жомоитское, два чоловеки у волости оиракголскои… того Жутовта (12 жніўня 1597 году)[5]; Marcin Żutowt (1670 год)[6]; Kazimierz Zutowt… Stanisław Zutowt[7], Kazimierz Matyaszewicz Zutowt[8], Samuel Zutowt[9] (1690 год); Michal Zutowt (1694—1697 гады)[10]; Antoni Zutowt (10 лютага 1779 году, 21 жніўня 1780 году)[11]; Antoni Zutowt… Jan Zutowt (21 жніўня 1780 году)[12]; Jakub Żutaut (1784 год)[13]; Parafia Remigolska… Zotawty (1784 год)[14].
Remove ads
Носьбіты
- Жутаўт — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Вітаўта
- Талька Жутультавіч — вялёнскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Пётар Жутаўтавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[15]
- Юры і Балтрамей Янавічы Жутаўты — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1599 годзе[16]
Жутаўты гербу Грымала[17] — літоўскі шляхецкі род[18].
У XVI ст. існавала сяло Жутальты (Жутольты) у Жамойцкім старостве[19].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads