Жыжмары
места ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жыжмары, Жыжморы[1][2] (лет. Žiežmariai) — места ў Летуве, на рацэ Стрэве. Цэнтар мескага і сельскага старостваў Кашадарскага раёну Ковенскага павету. Насельніцтва на 2010 год — 3730 чалавек. Знаходзяцца за 6 км на поўдзень ад Кашадараў, каля аўтамабільнай дарогі Вільня — Клайпеда.
Жыжмары — магдэбурскае места гістарычнай Троччыны, на старажытным гасьцінцы паміж Вільняй і Коўнай. Цэнтар нягродавага староства і месца правядзеньня соймікаў старадубскай шляхты (ліцьвіны Севершчыны) па захопе Старадубскага павету Маскоўскай дзяржавай. Пад Жыжмарамі знаходзяцца Агінты — маёнтак князёў Агінскіх, ад якога ўтварылася прозьвішча гэтага рускага з паходжаньня літоўскага роду.
Remove ads
Назва
Сысымір (Sisimir) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -сір- (-сер-, -сіс-) (імёны ліцьвінаў Сіргоўд, Сіргут, Сірмонт; германскія імёны Siriaud, Sergudo, Sirmont) паходзіць ад гоцкага sisu 'чароўны сьпеў, заклён'[4], а аснова -мер- (-мар-, -мір-) (імёны ліцьвінаў Маргела, Валадзімер, Нетымер; германскія імёны Mergell, Waldmer, Nitimerus) — ад гоцкага і бургундзкага meris 'славуты, выбітны'[5].
У Паведамленьняў аб літоўскіх дарогах упамінаюцца як Sysmare / Sisemare[6].
Тапонім Жыжмары зьвязваюць з ракой Жыжмарай, якая, аднак, знаходзіцца далёка на ўсход ад сучаснага места (мяркуюць, што паселішча зь нейкіх невядомых прычынаў перанесьлі)[7].
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Жыжмары датуецца 1495 годам, калі вялікі князь Аляксандар перадаў іх сваёй жонцы Алене Іванаўне[8]. У пачатку XVI стагодзьдзя тут збудавалі драўляны касьцёл Сьвятога Якуба Апостала, пры якім дзеяла школа. 3 жніўня 1511 году вялікі князь Жыгімонт Стары даў наказ намесьніку жыжмарскаму: «Вялелі есма ў таго касьцёла жыжмарскага меці каплана, што бы ўмеў палітоўскі казаці, і містра»[9].
Пад 1522 годам Жыжмары ўпамінаюцца як места, якое з 1534 году было ў валоданьні зьбеглага з Маскоўскай дзяржавы князя С. Ф. Бельскага, з 1549 году — каралевы і вялікай княгіні Барбары Радзівіл. У XVI—XVIII стагодзьдзях Жыжмары былі цэнтрам нягродавага староства, якое звычайна знаходзілася ў трыманьні магнатаў.
У вайну Расеі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія захопнікі зруйнавалі Жыжмары разам з касьцёлам[8]. У 1669 годзе сярод вернікаў мясцовай парафіі ўпамінаецца старалітва[a], якую шэраг крыніцаў зьвязваюць з русінамі. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) места спазнала чарговыя спусташэньні.
У 1777—1793 гадох у Жыжмарах знаходзілася намінальная сталіца захопленага Масквой Старадубскага павету, тут праводзіліся соймікі старадубскай шляхты[11]. 14 лютага 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў месту Магдэбурскае права і герб з выявай Сьвятога Станіслава Біскупа.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Жыжмары апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 8 мураваных і 271 драўляны будынак, існавалі Рынак, а таксама Ковенская, Віленская, Дворная і Жосьлеўская вуліцы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Жыжмары занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час
Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Жыжмары апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1880 год — 3500 чал., зь іх 849 каталікоў, 23 праваслаўныя, 22 стараверы, 1310 юдэяў[12]
- XX стагодзьдзе: 1970 год — 1767 чал.; 1979 год — 2622 чал.; 1989 год — 3523 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 3884 чал.; 2010 год — 3730 чал.
Інфраструктура
У Жыжмарах працуюць школа, дашкольная ўстанова, пошта і бібліятэка.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Касьцёл Сьвятога Якуба Апостала (1924)
- Помнік волі
- Сынагога
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads