Суда

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Суда (Судзь, Шуда, Жудзь), Сута (Суць, Шута) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Суда, Сута або Сут (Sudo, Sudhe[1], Sude[2], Suto, Suth[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова суд- (сут-) паходзіць ад гоцкага sauþa 'вобраз'[5] або ад стараісьляндзкага sudhr 'поўдзень'[6][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Судзіла, Судзень, Сударг, Судар (Судзер, Сутар), Сутарт, Судман, Судымуд, Судзімонт. Адзначаліся германскія імёны Sudila, Suden, Sudergo, Suderus (Sudarius), Sutardus, Sudhman, Sutmodis, Sudhmund[b].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Suder[11]. Апроч таго, у Польшчы адзначалася імя Sudraga[12].

У Прусіі бытавалі імёны: Sude / Sute (1306 і 1395 гады)[13][14], Sudeke / Zudeke (1364 год)[13], Wintil vnd Sudenne[c] von der Splitter (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[15], Suder / Sudir (1346 і 1396 гады)[13].

У Ноўгарадзе бытавалі імёны Судзіл, Судзіша і Суцімір[16].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Михаиловая Шудовича[17], Витко Судевичъ[18], Иванъ Судичъ[19] (1528 год); Sutha (1594 год)[20]; Zaniec Sudzic (1558 год)[21]; Петръ Юрьевичъ Жудевича[22], слугу на имя Юшка Судевича[23], Янъ Шуда Якубовичъ[24] (1567 год); земенинъ господарьский повету Упитского Янъ Андреевичъ Жудевича (23 траўня 1585 году)[25]; z Andreiem Sutem (9 студзеня 1600 году)[26]; Łukasz Sudowicz (1641 год)[27]; Sudowicz Jerzy Augustinowicz z Sudziów (1667 год)[28]; Jerzy Augustynowicz Sudowicz z Sudziów (1690 год)[29]; Kazimierz Zuda (24 красавіка 1692 году)[30]; Lucas Suttovitz Lithvanus ex districtu Orsensi (1711—1714 гады)[31]; Faustyna Sudewicz (1740 год)[32]; Szudowszczyzna… Sudowszczyzna… Sudziewicze (1744 год)[33]; Symon Szud (19 красавіка 1782 году)[34][d].

Remove ads

Носьбіты

Судовічы — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці

Судзі — літоўскі шляхецкі род[60].

Сутовіч (Sutowicz), Шудзевіч (Szudziewicz) і Шутовіч (Szutowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[41].

У 1905 годзе існаваў фальварак Судзішкі ў Езяроскай воласьці[61].

Зудаў (Sudau) — былая вёска каля Нойгаўзэну ў Прусіі[62].

На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Судзевічы, на гістарычнай АмсьціслаўшчынеСудоўшчына, у гістарычнай ПрусііЗуднікен.

Remove ads

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменнай асновы суд- зь летувіскай мовы[7]
  2. Таксама адзначаліся германскія імёны Sudan[8], Sudbald (Sud-bald)[9], Sutbodus (Sut-bodus), Sudmar (Sud-mar)[10]
  3. Адзначалася германскае імя Suden[10]
  4. Таксама:
    • Судыка, Шудыка, Судзейка: Анъдреи Судиковичъ (1528 год)[35], Павелъ Судиковичъ (1567 год)[36], z drugim Maczieięm Sudykowiczęm… tenże Macziey Szudykowicz (16 кастрычніка 1595 году)[37], Szudikowicz (1671—1681 гады)[38], Sudejko (1909 год)[39], Судыкі (Sudyka) гербаў Астоя і Пабог — літоўскі шляхецкі род[40];
    • Сутан (адзначалася старажытнае германскае імя Sudan[8]): Сутановіч (Suttonowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[41];
    • Субар (адзначалася старажытнае германскае імя Subar[42]): Субарэвічы — літоўскі шляхецкі род[43];
    • Субарт: люди Высокодворское волости… Суборта з братож Стирпеиковичов (9 верасьня 1511 году)[44], у Новгородском повете… чоловека Суборта (14 верасьня 1522 году)[45], з села Субортовичъ (1567 год)[46], Subortowicze (1744 год)[33];
    • Субот (адзначалася старажытнае германскае імя Sutbodus[6]): cum filia Sobotha (3 лістапада 1505 году)[47], на гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Суботнікі, Субатовічы (Subotowicz) гебу Брохвіч — літоўскі шляхецкі род зь Віленшчыны[48];
    • Судзівіл: Эразмус Судзівілавіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1578 годзе[49]
    • Судзінт: domini Sudynth (1452 год)[50], Franciszek Stanisławowicz Sudzint… na miejscu rodzica swego Stanisława Sudinta (1667 год)[51];
    • Сотаўт (адзначалася германскае імя Sudwald[52]): чоловекъ Сотовтъ (1440—1492 гады)[53];
    • Судвін: чоловека Судвина (1440—1492 гады)[54];
    • Судгінт: Sudgint- (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[55];
    • Судат: Судатовічы (Sudotowicz) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[56];
    • Судорат: Судорат (Sudorot) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[41]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads