Зыгманцішкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зыгманцішкі[1] (лет. Žygmantiškė) — вёска ў Летуве, каля возера Раўкеты. Уваходзяць у склад Рымшаўскага староства Ігналінскага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 9 чалавек. Знаходзяцца за 5 км ад Грышкаўшчыны.
Remove ads
Назва
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Жыгімонт цалкам адпавядае германскаму імю Sigimund[2]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Żygmont (Zygmont, Żygmunt, Zygmunt, Sigesmund, Sigismund)[3].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].
Remove ads
Насельніцтва
- 1902 год — 9 чалавек[7]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads