Кавалі (Пружанскі раён)

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кавалі́[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 50 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 40 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі Баранавічы — Берасьце.

Хуткія факты
Remove ads

Мінуўшчына

За расейскім часам — у Ружанскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні, 625 дзесяцін[3]. На пачатку XX стагодзьдзя 622 жыхары.

За польскім часам — у гміне Ружана Косаўскага павету Палескага ваяводзтва[4].

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці). 1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Ружанскага сельсавету ў склад Ружанскага пасялковага савету[5], які 29 траўня 2015 году быў ператвораны ў сельсавет[6].

Remove ads

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 409 жыхароў (перапіс); 1999 год — 194 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 168 жыхароў, 96 гаспадарак; 2005 год — 164 жыхары, 81 двор[7]; 2010 год — 126 жыхароў

Інфраструктура

Клюб, аддзяленьне сувязі, крама, базавая школа-сад.

Рамонтна-мэханічныя майстэрні, вэтпункт.

Турыстычная інфармацыя

  • Братэрская магіла савецкіх воінаў (1944), абэліск (1967)

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads