Ружанскі сельсавет (1954—2009)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі ў 1954—2009 гадах From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ружа́нскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Ружаны (не ўваходзілі ў склад савету).
Remove ads
Гісторыя
16 ліпеня 1954 году створаны ў складзе Ружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пружанскага раёну.
Сельсавет скасаваны 1 сьнежня 2009 году рашэньнем Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў №242, усе населеныя пункты — вёскі Байкі, Блізная, Бор-Ліпы, Воля, Запольле, Кавалі, Карасі, Куляны, Малочкі, Манчыкі, Поланск, Уласавічы, Юндзілы і хутар Мікіцічы — улучаныя ў склад Ружанскага пасялковага савету[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads