Кадзіла сармацкае
від расьлінаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кадзі́ла сарма́цкае (лац. Melittis sarmatica) — рэдкая невысокая духмяная расьліна роду кадзіла сямейства ясноткавых парадку ясноткавакветных. Падвід адзінага прадстаўніка роду — кадзіла мялісалістнага.
Remove ads
Апісаньне
Шматгадовая травяністая расьліна. Сьцябло прамастойнае, чатырохграннае, мяккаапушанае, вышынёй 20—80 см. Лісьце супраціўнае, з шырокай яйкападобнай, па краі гародчата-пілаватай пласьцінкай. Кветкі буйныя, дзьвюгубыя, бела-ружовыя. Расьліна вылучаецца сваім моцным мядовым пахам.
Распаўсюджаньне
Расьліна сустракаецца ў Сярэдняй і Атлянтычнай Эўропе.
У Беларусі сустракаецца ў Баранавіцкім, Берасьцейскім, Ваўкавыскім, Гарадзенскім, Зэльвенскім, Камянецкім, Лельчыцкім, Мазырскім, Маларыцкім, Мастоўскім, Пінскім, Пружанскім, Сьвіслацкім, Слонімскім, Столінскім і Янаўскім раёнах. Занесеная ў сьпіс ахоўных расьлінаў Беларусі (1964) і Чырвоную кнігу Беларусі (1981).
Remove ads
Іншыя назвы
Народныя назвы — лясны бальзам, лясная табака, дуброўка пахкая, пчальнік.
Лацінская назва Melittis sarmatica лічыцца няслушнай, сынанімічнай[1][2]. У навуковай літаратуры ўжываецца назва Melittis melissophyllum ssp. carpatica (Klokov) P.W.Ball[3].
Выкарыстаньне
Травяную масу ўжываюць пры вольнасьці страўніка, катары, скулах у роце і горле, а таксама ў якасьці мачагоннага і загойвальнага сродку. Настойка са сьвежых кветак дзейнічае асьвяжальна, падобна мяце, узбуджае пэрыстальтыку кішочніка, здымае болі ў падлыжкавай вобласьці. Гарачая гарбата з кветак ужываецца як патагонны сродак.
Настойку з травы п’юць пры язьве страўніка і дванасткі, болях у страўніку, кішочніку, захворваньнях пячонкі, сэрца, гінэкалягічных. Вонкава настойкай апрацоўваюць раны і язвы.
Remove ads
У культуры
Верш Пімена Панчанкі «Сармацкае кадзіла».
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads