Казімірава (Жлобінскі раён)
вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казімі́рава[1], Казіме́раў — вёска ў Беларусі, каля ракі Добасны. Уваходзіць у склад Малевіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 87 чалавек. Знаходзіцца за 12 км на захад ад Жлобіна, за 105 км ад Гомелю, за 3 км на паўднёвы ўсход ад аднайменнай чыгуначнай станцыі.
Казімераў — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася збудаваная ў стылі барока драўляная царква Прачыстай Багародзіцы пры аднайменным манастыры, помнік архітэктуры XVIII ст.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Казімераў у 1713 годзе заклаў падкаморы рэчыцкі Казімер Юдзіцкі, які назваў мястэчка ў свой гонар. Ён жа заснаваў тут праваслаўны манастыр у юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду[2].
Існавала таксама аднайменнае дзяржаўнае зямельнае ўладаньне, якое знаходзілася ў карыстаньні прыватнай асобы і ў 1765 годзе аб’ядноўвала 2 вёскі з 45 дварамі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Казімераў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бабруйскім павеце Менскай губэрні. У 1832 годзе расейскія ўлады гвалтоўна далучылі тутэйшую праваслаўную царкву да Маскоўскага патрыярхату. На 1859 год у мястэчку было 33 двары[3]. Па адкрыцьці ў лістападзе 1873 году руху па чыгунцы Асіпавічы — Гомель у Казімераве пачала дзеяць чыгуначная станцыя. На 1886 год у мястэчку было 12 крамаў, вадзяны і ветраны млыны. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 60 двароў, царква, юдэйскі малітоўны дом, заезны двор. Побач разьмяшчаўся аднайменны фальварак.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Казімераў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Казімераў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў ў склад Беларускай ССР[4].
3 сакавіка 1920 году польскае войска, прарваўшы фронт каля вёскі Радуша, узяла Казімераў. Палякі расстралялі супрацоўнікаў вайсковага камісарыяту і чырвонаармейцаў — разам 23 чалавекі (пахаваныя ў брацкай магіле каля могілак). З 1921 году ў мястэчку працавала школа. З 20 жніўня 1924 да 16 ліпеня 1954 году Казімер быў цэнтрам аднайменнага сельсавету Жлобінскага раёну Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930 году) акругі, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. На 1925 год — 61 двор. У 1930 годзе ў Казімераве арганізавалі калгас. Статус паселішча панізілі да вёскі. У часы Другой сусьветнай вайны Казімераў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй, некаторы час тут працавала друкарня Рагачоўскага падпольнага райкаму КП(б)Б; 73 жыхары вёскі загінулі на фронце.
У 1962 годзе да Казімерава далучылі вёску Жальвін, у 1966 годзе — Касагі. На 2004 год у вёсцы было 60 гаспадарак.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XX стагодзьдзе: 1959 год — 165 чал. (паводле перапісу); 1999 год — 111 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 103 чал.[5]; 2010 год — 87 чал.
Інфраструктура
У вёсцы працуюць фэльчарска-акушэрскі пункт, пошта.
Забудова
Плян складаецца з простай вуліцы, блізкай да мэрыдыянальнай арыентацыі, да якой на поўначы далучаюцца кароткія шыротныя вуліцы. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.
Эканоміка
Казімераў знаходзіцца ў складзе гаспадаркі з цэнтарам у вёсцы Малевічы.
Турыстычная інфармацыя
Страчаная спадчына
- Манастыр Прачыстай Багародзіцы (XVIII ст.)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads