Какоўчына
вёска ў Сеньненскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Како́ўчына[1] — вёска ў Сеньненскім раёне Віцебскай вобласьці, разьмешчаная за 56 км на паўднёвы ўсход ад г. Сенна, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Смальяны на лініі Ворша — Лепель, за 62 км ад Віцебску. Зьяўляецца цэнтрам Какоўчынскага сельсавету.
На тэрыторыі сучаснай вёскі ў канцы XIX стагодзьдзя месьціўся маёнтак Кахачын, дзе разам зь сям’ёй пражыў апошнія гады свайго жыцьця ўдзельнік вызвольнага руху, дасьледнік прыроды, літаратар, філямат і філярэт Тамаш Зан.
Remove ads
Гісторыя
У канцы XVIII стагодзьдзя вёска ў Сеньнескім павеце Магілёўскай губэрні. З 1796 — у Беларускай, з 1802 зноўку ў Магілёўскай. З 1861 — цэнтар воласьці. У пачатку XX стагодзьдзя налічвала 20 хат. З 26 красавіка 1919 у Гомельскай губэрні РСФСР. З 15 лютага 1923 у Аршанскім павеце. З сакавіка 1924 у БССР. З 20 жніўня 1924 да 26 ліпеня 1930 у Багушэўскім раёне Аршанскай акругі, з 8 ліпеня 1931 у Аршанскім, з 12 сакавіка 1935 у Багушэўскім раёнах, з 20 лютага 1938 у Віцебскай вобласьці. У Вялікую Айчынную вайну зь ліпеня 1941 па канец чэрвеня 1944 акупаваная нямецкімі войскамі. З 20 студзеня 1960 году цэнтар сельсавету ў Сеньненскім раёне. З 2010 — абсталяваная як аграгарадок.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 281 чалавек
- 1999 год — 356 чалавек
Сядзіба Занаў

У 1997 навуковы супрацоўнік музэю гісторыі і культуры г. Ворша В. Лютынскі з дапамогай мясцовых старажылаў устанавіў, што побач зь вёскай Какоўчына месьціўся фальварак Занаў, якіх мяцовыя жыхары называлі «Зэнамі»[2]. На месцы фальварка, які знаходзіўся за паўкілямэтры на паўднёвы ўсход ад вёскі, у 30-я гг. была сядзіба калгаса імя Варашылава.
Да цяперашняга часу захавалася Занава гара — узвышша на паўднёвым захадзе ад вёскі.
Мясцовыя старажылы сьцьвярджаюць, што драўляныя, з чарапічнымі дахамі гаспадарчыя пабудовы (сьвіран, сараі і інш.), існавала яшчэ да 1941. Са словаў сваіх бацькоў старажылы добра адзываліся аб апошнім уладальніку фальварка (на думку В. Лютынскага, імаверна, гэта быў адзін з унукаў Тамаша Зана)[2].
Да пачатку XX стагодзьдзя гаспадаркаю маёнтку кіравала жонка Тамаша Зана Брыгіда са Сьвентаржэцкіх. Паводле ўсіх успамінаў, у прылеглай да маёнтку тэрыторыі знаходзілася цудоўная сажалка з маляўнічым мастком з рознымі поручнямі[2].
Інфраструктура
Дзейнічае лясьніцтва, дзіцячы садок, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, комплексна-прыёмны пункт, ФАП, аддзел сувязі «Беларусбанка», дзьве крамы.
Вядомыя жыхары
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads