Камаровічы (Чэрыкаўскі раён)

былая вёска ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Камаровічы (Чэрыкаўскі раён)
Remove ads

Камаро́вічы[1] — былая вёска ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласьці, на левым беразе ракі Волчасу. Камаровічы ўваходзілі ў склад Рэчыцкага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца прыкладна за 100 км на паўночны ўсход ад Магілёва. На ўезьдзе ў вёску папераджальны знак «Радыяцыйная небясьпека. Уезд і ўваход забаронены». Вёска знаходзіцца ў прыгожых мясьцінах, на беразе рэчкі. На тэрыторыі вёскі ёсьць два возеры.

Гісторыя

Першыя згадкі — 1660 год[2]. Уладаром вёскі і маёнтку ў ёй у 1660 годзе быў Казімер Грушэцкі (з шляхецкага і дваранскага роду Грушэцкіх). Ад Казімера пайшлі нашчадкі, якія ў XIX стагодзьдзі жылі ў Копыскім, Магілёўскім і Чавускім паветах[3] (пазьней, па Магілёве, стацкім саветнікам быў Васіль Грушэцкі).

У сярэдзіне XIX ст. маёнткам Камаровічы (Komorowicze) валодаў, разам зь іншымі маёнткамі, Міхаіл Аляксандар Галынскі[4] (Michał Aleksander Hołyński, з роду Галынскіх (Holynscy), гербу Клямры (Klamry); нар. 7.10.1852 г.), судзьдзя павятовага суду ў Чэрыкаве, таварыш старшыні Таварыства дапамогі зьбяднелым дзецям спадчынных дваран у Чэрыкаве, сябра Рады сельскіх гаспадарак у Чэрыкаве. У 1867—1872 гадах зямельныя надзелы Камаровічы, разам зь іншымі, прыналежнымі Міхаілу Іванавічу і Соф’і Іванаўне Галынскім, былі выкуплены часоваабавязанымі сялянамі.

У вёсцы знаходзілася драўляная царква, унесеная ў «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (не захавалася).

Як адміністрацыйная адзінка, вёска згубіла свой статус у 2002 годзе.

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads