Камяніца (Ваўкавыскі раён)
вёска ў Ваўкавыскім раёне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Камяні́ца[2] — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ваўкавыскага сельсавету.
За 17 км да поўдня ад Ваўкавыску і чыгуначнай станцыі Ваўкавыск на лініі Баранавічы-Ваўкавыск, за 121 км ад Горадні, каля р. Харужанка (прыток Росі).[3]
Remove ads
Гісторыя
У 1796 годзе вёска Ваўкавыскага павету Слонімскай, з 1797 году Літоўскай, з 1801 — Гарадзенскай губэрняў Расейскай імпэрыі, належала Людвіку Тышкевічу.[3]
У 1897 годзе на месцы сучаснай вёскі ў складзе Ізабелінскай воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні знаходзіліся 2 вёскі: Камяніца Вялікая і Камяніца Малая.
Зь верасьня 1915 году акупаваная войскамі кайзэраўскай Нямеччыны. З сакавіка 1921 году ў складзе Польшчы, у Ізабелінскай гміне Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Зь лістапада 1939 году ў складзе БССР, з 12.10.1940 году ў Ізабелінскім сельскім савеце Ваўкавыскага раёну Беластоцкай вобласьці.[3]
З 20.09.1944 г. ў Гарадзенскай вобласьці, з 23.06.1980 г.[4]. З 30.09.1980 г.[3]) у Ваўкавыскім сельскім савеце.
З 1949 г. ў складзе калгасу «19 партзьезд», з 1981 г. ў складзе калгасу імя Заслонава, з 2004 г. — ААТ «Хацькоўцы» (цэнтар у а/г Рупейкі).
Remove ads
Насельніцтва
- 1836 год — 9 двароў, 38 жыхароў.[3]
- 1897 год — Камяніца Вялікая, 50 двароў, 335 жыхароў; Камяніца Малая, 7 двароў, 43 жыхары.[3]
- 1905 год — Камяніца Вялікая, 370 жыхароў, Камяніца Малая, 70 жыхароў.[3]
- 1921 год — 67 двароў, 358 жыхароў.[3]
- 1970 год — 283 жыхары (перапіс).[3]
- 2000 год — 48 гаспадарак, 88 жыхароў.[3]
- 2004 год — 48 гаспадарак, 88 жыхароў.[3]
- 2009 год — 48 чалавек[1]
- 2011 год — 48 жыхароў.[3]
- 2015 год — 32 гаспадаркі, 47 жыхароў.[3]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads