Карл Попэр

аўстрыйска-брытанскі філёзаф From Wikipedia, the free encyclopedia

Карл Попэр
Remove ads

Карл Ра́ймунд По́пэр (па-нямецку: Karl Popper; 28 ліпеня 1902 — 17 верасьня 1994) — аўстрыйска-брытанскі[14] філёзаф, акадэмік. Меў шляхецкі чын Вялікабрытаніі. Адзін з найбольш уплывовых філёзафаў навукі ХХ стагодзьдзя[15], зрабіў унёсак у філязофію навукі. Попэр вядомы сваёй адмовай ад клясычных індуктывісцкіх поглядаў на навуковы мэтад на карысьць эмпірычнага зьняпраўджаньня. Паводле Попэра, тэорыю ў эмпірычных навуках нельга ніколі даказаць, але яе можна сфальсіфікаваць, таму яе можна толькі выпрабаваць рашучымі экспэрымэнтамі. Такім чынам, прапанаваў тлумачэньне мэханізму разьвіцьця навукі праз дэдукцыйнае абвяржэньне. Попэр выступаў супраць клясычнага абгрунтавальнага ўяўленьня аб ведах, якое ён замяніў крытычным рацыяналізмам, а менавіта першай нефундамэнталісцкай філязофіяй крытыкі ў гісторыі філязофіі[16].

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...

У палітычным дыскурсе ён вядомы сваёй рашучай абаронай лібэральнай дэмакратыі і прынцыпаў сацыяльнай крытыкі, якія, на ягоную думку, робяць магчымым існаваньне квітнеючага адкрытага грамадзтва. Ягоныя палітычныя ідэі палягаюць на рацыяналізьме і гуманізьме Асьветніцтва. Попэр быў няўмольным праціўнікам таталітарызму, нацыяналізму, фашызму, рамантызму, калектывізму і іншых, на ягоную думку, рэакцыйных і нерацыянальных ідэяў, і лічыў сучасныя лібэральныя дэмакратыі найлепшым увасабленьнем адкрытага грамадзтва[17].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads