Касьцёл Божага Цела і кляштар канонікаў лятэранскіх (Слонім)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Бо́жага Це́ла і кля́штар кано́нікаў лятэра́нскіх — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Слоніме. Займаў квартал паміж гістарычнымі Панасоўскай і Студэнцкай вуліцамі[a], на левым беразе ракі Шчары. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Божага Цела і кляштар канонікаў лятэранскіх | |
![]() Касьцёл Божага Цела, 1884 г. | |
Краіна | Беларусь |
Места | Слонім |
Каардынаты | 53°05′46.52″ пн. ш. 25°19′04.52″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Наваградзкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | барока |
Заснавальнік | Ян Станіслаў Сапега |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Дата скасаваньня | 1950 |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Божага Цела і кляштар канонікаў лятэранскіх на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Божага Цела і кляштар канонікаў лятэранскіх | |
![]() |
Комплекс Слонімскага лятэранскага кляштару складаўся з касьцёла, жылога і гаспадарчага карпусоў, плябаніі, саду і агароду. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату і зруйнавалі кляштарны корпус, а па апошняй вайне савецкія ўлады зьнішчылі будынак касьцёла. У 1994—2000 гадох на месцы касьцёла збудавалі сабор Праабражэньня Гасподняга Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату, які мае частковае падабенства зь зьнішчаным помнікам.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У 1635 годзе пінскі біскуп Яўхім Гарбацкі і Ян Станіслаў Сапега заснавалі ў Слоніме кляштар канонікаў лятэранскіх з наданьнем маёнтку Дарава. Відаць, волю памерлага брата выканаў у 1650 годзе падканцлер вялікі літоўскі, староста слонімскі Казімер Леў Сапега.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Слонім апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1800 годзе касьцёл рэканструявалі. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і гвалтоўна адабралі будынкі ў каталікоў. У 1845 годзе касьцёл прыстасавалі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), а кляштар зруйнавалі. Пазьней касьцёл перабудавалі ў маскоўскім стылі.
Найноўшы час
У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл[1].
У 1994—2000 гадох будынак касьцёла адбудавалі ў зьмененым выглядзе (з купаламі-цыбулінамі) як Спаса-Праабражэнскі сабор Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Remove ads
Архітэктура
Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта была 1-нэфавая базыліка з шчытавым фасадам і гранёнай апсыдай. Да асноўнага аб’ёму далучаліся бакавыя капліцы. Тарцы бакавых аб’ёмаў завяршаліся 2-яруснымі лапаткамі і франтонамі. Фасад меў 4-гранныя выступы вежаў з купаламі-банямі ў завяршэньні і вылучаўся ў цэнтры нізкім прастакутным прытворам пад 2-схільным дахам. Бакавыя фасады падзяляліся высока ўзьнятымі аркавымі праёмамі і пілёнамі-контрфорсамі ў прасьценках. У касьцёле захоўваўся славуты абраз пэндзля Францішка Смуглевіча.
Кляштарны корпус — 2-павярховы будынак. Перад касьцёлам стаяла 1-павярховая плябанія пад вальмавым дахам.
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старыя здымкі
- Праект маскоўскай перабудовы, 1849 г.
- 1849 г.
- 1849 г.
- 1849 г.
- Плян, 1849 г.
- Плян, 1850 г.
- 1855 г.
- 1856 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- да 1915 г.
- да 1915 г.
- да 1915 г.
- 1915 г.
- 1915 г.
- 1915 г.
- 1916 г.
- 1916 г.
- 1918 г.
- 1918 г.
- 1939 г.
- 1939 г.
- 1941 г.
- 1943 г.
- 1947 г.
- да 1950 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Галоўны фасад
- Бакавы фасад
- З боку апсыды
- Помнік Леніну
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads