Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў (Смаляны)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў (Смаляны)
Remove ads

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Смальянах. Знаходзіцца на гістарычным Рынку. З савецкага часу стаіць у руінах, ня дзее. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
КраінаБеларусь
ВёскаСмаляны
Каардынаты54°35′58.19″ пн. ш. 30°3′37.61″ у. д.
КанфэсіяКаталіцкая царква
ЭпархіяВіцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльбарокавая архітэктура[d]
ЗаснавальнікГеранім Сангушка[d]
Дата заснаваньня1786
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Комплекс складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса. У наш час будынкі знаходзяцца ў занядбаным стане і патрабуюць неадкладнай рэстаўрацыі.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

20 сакавіка 1680 году ўладальнік Смальянаў князь Геранім Сангушка заснаваў у мястэчку кляштар дамініканаў. Неўзабаве тут паўстаў драўляны кляштарны комплекс. Ягоны нашчадак Павал Караль Сангушка па сьмерці ў 1729 годзе сваёй жонкі Марыі Ганны зь Любамірскіх збудаваў у мястэчку новы драўляны касьцёл, а ў 1734 годзе — драўляны кляштар.

Будаваньне мураванага касьцёла завяршылася ў 1786 годзе коштам князя Гераніма Сангушкі, сына Паўла Караля. Мураваны кляштар пачаў узводзіцца адначасна з касьцёлам, аднак працы завяршыліся толькі ў пачатку XIX ст. Пры кляштары дзеяла невялікая парафіяльная школа.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Смаляны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) 19 ліпеня 1832 году расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. Касьцёл пачаў дзеяць як парафіяльны, у кляштарным будынку разьмясьцілася плябанія. У жніўні 1853 году ў Смальянах здарыўся пажар, ад якога пацярпелі кляштарныя пабудовы. У 1877 годзе касьцёл на сваім малюнку адлюстраваў Напалеон Орда.

Да канца XIX ст. будынкі былога кляштару прыйшлі ў заняпад. У 1898 годзе праводзіўся рамонт коштам прыватных ахвяраваньняў. У 1899 годзе пад кіраўніцтвам архітэктара Даўкшы ўмацавалі падмуркі касьцёла і аздобілі яго інтэр’еры (алтары, вялікая люстра і іншае). У 1903 годзе на двары плябаніі збудавалі новыя вазоўню і лядоўню.

Найноўшы час

Thumb
Касьцёл і замак. Н. Орда, 1877 г.

У 1920-я савецкія ўлады зачынілі касьцёл, у памяшканьнях былога кляштару разьмяшчалася польская школа. У 1930-я гады кляштарны будынак перадалі машынна-трактарнай станцыі і да 1989 году выкарыстоўвалі ў гаспадарчых мэтах, што прывяло да фактычнага яго зьнішчэньня. У наш час комплекс знаходзіцца ў занядбаным стане.

Remove ads

Архітэктура

Касьцёл

Касьцёл — 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з трансэптам і паўкруглай апсыдай з бакавымі закрысьціямі. 2-ярусная 3-восевая кампазыцыя галоўнага фасада падкрэсьліваецца пілястрамі, якія разьбіваюць яго на 3 зьлёгку ўвагнутыя паверхні. 2-ярусныя бакавыя вежы аб’ядноўваюцца на ўзроўні карнізнай цягі фігурным франтонам. Трансэпт вылучаецца толькі на ўзроўні 2-га яруса, у 1-м ярусе ён у адным аб’ёме з бакавымі капэламі, якія пераходзяць у 1-ярусныя закрысьціі. Крылы трансэпта таксама завяршаюцца фігурнымі франтонамі.

Усярэдзіне цэнтральны нэф перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі[1] на распалубках, абапёртымі на пілёны складанага сечыва. Дэкаратыўнае афармленьне інтэр’еру і алтароў не захаваліся.

Кляштар

Кляштарны корпус — 1-павярховы прастакутны ў пляне будынак, які разьмяшчаецца паралельна паўночнаму фасаду касьцёла. Плян калідорны. Абапал калідора кельлі і гаспадарчыя памяшканьні. Будынак перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем.

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads