Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар францішканаў (Сянно)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар францішканаў (Сянно)
Remove ads

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар францішканаў — унікальны[1] помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Сяньне. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку. У 1962 годзе савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл (захаваліся падмуркі). Твор архітэктуры віленскага барока.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар францішканаў
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар францішканаў
КраінаБеларусь
МестаСянно
Каардынаты54°48′49.20″ пн. ш. 29°42′36.30″ у. д.
ЗаснавальнікЯўстах Курч
Першае згадваньне1609
Дата заснаваньня1609
Будаваньне16681772 гады
Дата скасаваньня1962
СтатусАхоўная зона
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар францішканаў на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар францішканаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар францішканаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар францішканаў на Вікісховішчы

Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1609 годзе з фундацыі Яўстаха Курча і Рэгіны з Валовічаў у Сяньне заснавалі кляштар францішканаў. Паводле іншых зьвестак, у 1613 годзе Леў Сапега запрасіў сюды манахаў-францішканаў, якія адкрылі першую ў месьце школу[2].

У 1768—1772 гадох пры актыўным удзеле новых уладароў места Тадэвуша Агінскага і яго жонкі Ядвігі Залуцкай замест драўлянага збудавалі новы мураваны касьцёл паводле праекту віленскага архітэктара Ягана Вільгельма Фрэзера. Напярэдадні кансэкрацыі касьцёла 28 чэрвеня 1772 году сюды з Рыму перанесьлі мошчы Сьвятога Фартуната.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Сянно апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1809 годзе з заходняга боку касьцёла збудавалі новы мураваны кляштарны корпус.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) каля 1848 году расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар.

Найноўшы час

Thumb
Касьцёл і кляштар, 1941 г.

У 1937 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. Будынкі пацярпелі ў Другую сусьветную вайну. 17 верасьня 1962 годзе савецкія ўлады зьнішчылі касьцёл — унікальны помнік архітэктуры[3].

Thumb
Кляштарны корпус

У 2010-я гады на захаваных падмурках збудавалі новы касьцёл, які ёсьць зьменшанай спрошчанай копіяй зруйнавага[4]

Remove ads

Архітэктура

Касьцёл

Касьцёл — 3-нэфавая базыліка з трансэптам. Галоўны фасад меў выгляд прастакутнай роўніцы, завершанай разарваным франтонам з бакавымі валютамі і невялікай вежай-званіцай. Уваход меў выгляд 4-калённага портыка. Бакавыя фасады падзяляліся высокімі лучковымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасьценках. Тарцовыя сьцены прастакутнай апсыды з сымэтрычнымі закрысьціямі і крылы трансэпту завяршаліся трыкутнымі франтонамі.

Унутраная прастора падзялялася чатырма слупамі на тры нэфы. Галоўны нэф перакрыжоўваўся з трансэптам і пераходзіў у доўгі прэзьбітэрыюм. На перакрыжаваньні іх скляпеньняў знаходзіўся вялікі купал, схаваны пад дахам. Утвораная такім чынам прастора напаўнялася сьвятлом праз высока разьмешчаныя вокны. Купал аздабляўся росьпісамі, на слупах стаялі фігуры анёлаў, алтары мелі багатую скульптуру. У інтэр’еры вылучаліся жырандоль і ўпрыгожваньні з каштоўных матэрыялаў. З правага боку прэзьбітэрыюму знаходзіўся амбон, над уваходам — арган. Росьпіс касьцёла ў пачатку XX ст. зрабіў мастак Вацлаў Бубноўскі[5].

Кляштар

Кляштарны корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак. Разьмяшчаўся з заходняга боку ад касьцёла.

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads