Касьцёл Сьвятога Казімера (Магілёў)

храм у Магілёве (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Казімера (Магілёў)
Remove ads

Касьцёл Сьвято́га Казі́мера (Фа́рны) — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Магілёве. Знаходзіцца ў цэнтры места, пры гістарычным Фарным завулку[a]. Дзеяў да першай паловы XX ст. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Казімера
Thumb
Касьцёл Сьвятога Казімера
КраінаБеларусь
МестаМагілёў
Каардынаты53°53′47.24″ пн. ш. 30°20′0.54″ у. д.
Архітэктурны стыльклясыцыстычная архітэктура[d]
Дата заснаваньня1604
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Казімера на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера на Вікісховішчы

Фарны касьцёл — найстарэйшы мураваны будынак Магілёва, часткова зруйнаваны за савецкім часам.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1604 годзе з фундацыі караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы ў Магілёве збудавалі парафіяльны (фарны) касьцёл (паводле іншых зьвестак, будаваньне вялося ў 1675—1680 гадох).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1810 годзе яго перабудавалі ў стылі клясыцызму.

Меў статус катэдральнага да пераносу катэдры ў касьцёл Сьвятога Станіслава пры кляштары кармэлітаў[1].

Найноўшы час

Савецкія ўлады зачынілі і часткова зруйнавалі касьцёл. Будынак перарабілі пад складзкое памяшканьне (цяпер ва ўласнасьці РУП «Белтэлекам»).

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 1-нэфавы прастакутны ў пляне аб’ём з бакавымі прыбудовамі і 5-граннай алтарнай апсыдай. Усходні і заходні фасады мелі клясычныя портыкі. Аб’ём завяршаўся драўляным купалам на нізкім барабане.

Хоры, дзе месьціўся 7-галосны арган, падтрымліваліся 4 драўлянымі слупамі. Тры алтары аздабляла драўляная скульптура[2].

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Болдзіна, 3

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads