Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Ліда)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Фарны) — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Лідзе. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Віленскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа | |
![]() Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа | |
Краіна | Беларусь |
Места | Ліда |
Каардынаты | 53°53′21″ пн. ш. 25°18′11.5″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | віленскае барока |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа | |
![]() |
Утвараў адзіны ансамбль з мурам і брамай, зруйнаванымі савецкімі ўладамі ў 1960-я гады.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першая рымска-каталіцкая парафія зьявілася ў Лідзе ў 1366 годзе. У 1387 годзе ў месьце збудавалі першы драўляны касьцёл, спалены ў 1392 (або 1394) годзе ў час нападу крыжакаў. Новы касьцёл збудавалі ў 1397 годзе.
У 1765 годзе стары драўляны касьцёл разабралі. У 1765—1770 гадох вялося будаваньне новага мураванага касьцёла.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Ліда апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Пажар 1821 году пашкодзіў вежы над галоўным фасадам, іх ня сталі адбудоўваць.
Пры здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 13 чэрвеня 1863 году расейскія карнікі расстрялялі кс. Барталямэя Фалькоўскага, пробашча парафіі ў Ішчалне.
Найноўшы час
За савецкім часам касьцёл працягваў дзеяць. У Другую сусьветную вайну ў 1943 годзе забілі кс. Станіслава Сьніглоцкага.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з прастакутнай апсыдай і бакавымі нізкімі закрысьціямі, накрытая 2-схільным чарапічным дахам з вальмамі над апсыдай. Галоўны фасад завяршаецца фігурным шчытом з трыкутным франтонам, падзяляецца слаістымі пілястрамі. Яны разам з высокімі аркавымі аконнымі праёмамі ў роўных ліштвах ствараюць рытміку бакавых фасадаў з вытанчана прафіляваным антаблемэнтам.
Унутры цэнтральны нэф апяразваецца падзеленым антаблемэнтам і перакрываецца разам з алтарнай часткай цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі, бакавыя — цыліндрычнымі на папружных арках, закрысьціі — роўнай стольлю на падугах. Інтэр’ер, афармленьне якога прыпісваецца Яну Гляўбіцу, аздабляе фрэскавая размалёўка скляпеньняў, сьценаў, аконных адхілаў, скульптура і арнамэнтальная лепка. У касьцёле 3 стукавыя алтары. Над уваходам — хоры[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- 1917 г.
- 1917 г.
- 1918 г.
- 1918 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- каля 1900 г.
- каля 1900 г.
- 1912 г.
- 1912 г.
- 1914 г.
- 1914 г.
- да 1915 г.
- да 1915 г.
- да 1915 г.
- 1915 г.
- 1915—1918 гг.
- сакавік 1916 г.
- 1916 г.
- 1916 г.
- 1916 г.
- 1917 г.
- 1917 г.
- 1920 г.
- 1930 г.
- 1930-я гг.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Галоўны фасад
- Бакавы фасад
- З боку апсыды
- Інтэр’ер
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads