Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Амсьціслаў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Амсьціслаў)
Remove ads

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Амсьціславе. Знаходзіцца ў пачатку Кармэліцкай вуліцы[a], каля Замкавай гары. Касьцёл дзее, кляштар існаваў да 1832 году. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
Thumb
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
КраінаБеларусь
МестаАмсьціслаў
Каардынаты54°01′26″ пн. ш. 31°43′38″ у. д.
КанфэсіяКаталіцкая царква
ЭпархіяМенска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыльбарока
Аўтар праектуЯн Гляўбіц
Дата заснаваньняXVII ст.
СтатусАхоўная зона
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў на Вікісховішчы

Комплекс Амсьціслаўскага кармэліцкага кляштару складаецца з касьцёла, кляштарнага корпуса і мура з брамай. У інтэр’еры касьцёла захаваліся ўнікальныя фрэскі, якія з савецкіх часоў патрабуюць неадкладнай кансэрвацыі і рэстаўрацыі.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
У панараме места, 1860-я гг.

У 1614 годзе згодна з прывілеем караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы ў Амсьціславе заснавалі Фарны касьцёл, пры якім з 1637 году пачаў дзеяць кляштар кармэлітаў. Першыя будынкі былі драўлянымі.

У першай палове XVII ст. на месцы драўлянага з фундацыі Караля Якуба Мадалінскага пачалі будаваць мураваны касьцёл. У пачатку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 22 ліпеня 1654 году ў выніку Трубяцкой разьні маскоўскія войскі перабілі манахаў-кармэліты. Гэтай падзеі прысьвячаюцца дзьве цэнтральныя фрэскі сьвятыні. У другой палове XVII ст. касьцёл дабудавалі.

У 1691 годзе кляштарны комплекс пацярпеў ад пажару, у 1717 годзе яго адбудавалі. У 1746—1750 гадох касьцёл перабудавалі паводле праекту архітэктара Яна Глаўбіца.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb Thumb
Фрэскі кармэліцкага касьцёла: узяцьце замка маскоўскім войскамі (налева) і «Трубяцкая разьня», учыненая акупантамі (направа)

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Амсьціслаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Паводле інвэнтару 1823 году, у касьцёле было 6 алтароў, кляштарная бібліятэка налічвала 207 кніг[1]. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар.

У 1887 годзе касьцёл рамантаваўся.

Найноўшы час

Thumb
Кляштар з боку Кармэліцкай вуліцы, 1941—1944 гг.

За савецкім часам касьцёл зачынілі і прыстасавалі пад гаспадарчыя мэты. Гэта прывяло да руйнаваньня высокамастацкіх інтэр’ераў помніка.

У наш час будынак вярнулі каталікам. Вядзецца павольная рэстаўрацыя. На 2014 год у касьцёле налічвалася 25 прыхаджанаў, а набажэнствы ладзілі ў капліцы. На «Амсьціслаўскі рыцарскі фэст», які ладзілі 2 дні штоліпень, наведнікаў пускалі ў сам касьцёл[2].

Remove ads

Архітэктура

Касьцёл

Касьцёл — 3-нэфавая 6-слупавая базыліка з 2-вежавым фасадам і 5-граннай алтарнай апсыдай, да якой з поўдня далучаецца кляштар. Сьцены аздабляюцца пілястрамі.

Інтэр’ер мае багатую ляпную і фрэскавую аздобу (сярэдзіна XVIII ст.), якая разьмяшчаецца на паўднёвай, паўночнай і алтарнай сьценах галоўнага нэфа і на скляпеньнях бакавых нэфаў. Захавалася каля дваццаці кампазыцыяў, зь якіх найбольшую мастацкую каштоўнасьць маюць партрэт фундатара і сюжэты на гістарычную тэматыку: «Узяцьце Амсьціслава маскалямі ў 1654 годзе» і «Забойства ксяндзоў».

Кляштарны корпус

Кляштарны корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, накрыты вальмавым дахам.

Брама

Каля касьцёла стаіць брама ў выглядзе рознавялікіх паўцыркульных арак. З бакоў брамы ўзвышаюцца невялікія пінаклі. Над шырокай цэнтральнай аркай разьмяшчаецца ступенчаты атык[3].

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Кірава

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads