Каты (Бабруйскі раён)
вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Каты, Сасновая.
Каты́ (з 1964 году — Сасно́вая[1]) — вёска ў Сычкаўскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці. Знаходзіцца за 6 км ад чыгуначнае станцыі Мірадзіна на лініі Бабруйск — Менск, за 11 км на паўночны захад ад Бабруйску каля шашы Бабруйск — Менск, за 121 км ад Магілёва каля шашы Сычкава — Сьвіслач.
Remove ads
Гісторыя
Першапачатковы назоў утвораны ад пашыранага тут прозьвішча Кот. У 1847 — вёска ў складзе маёнтку Дварэц Бабруйскага павету, 5 двароў, 34 жыхары, памешчыцкая ўласнасьць. Паводле перапісу 1897 — вёска Каты (яна ж Панюшкавічы) Гарбацэвіцкае воласьці Бабруйскага павету, 15 двароў, 94 жыхары. У 1907 — 20 двароў, 123 жыхары, у 1917 — 23 двары, 159 жыхароў. Паводле перапісу 1926 — вёска, 23 двары, 131 жыхар (бальшыня зь іх мела прозьвішча Кот). У 1934 створаны калгас «Сёмы зьезд Саветаў». У ВАВ 18 вяскоўцаў загінулі на фронце. У 1959 у вёсцы 123 жыхары, у 1970 — 113. 30 ліпеня 1964 году пераназваная ў Сасновую. У 1986 годзе — 39 двароў, 92 жыхары, вёска ўваходзіла ў склад цяплічнага саўгасу-камбінату «Бабруйскі».
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1997 год — 30 двароў, 46 жыхароў; 1999 год — 42 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2007 год — 27 жыхароў, 17 двароў; 2010 год — 27 жыхароў
Пляніроўка
Вёска ўяўляе сабой плаўна выгнутую вуліцу арыентаваную з усходу на захад з двухбаковай драўлянай забудовай сядзібнага тыпу.
Нарадзіліся
- Пятро Сідаровіч (1906—1938) — беларускі настаўнік, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads