Кацярына Дзясьніцкая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кацярына Дзясьніцкая
Remove ads

Кацярына Дзясьніцкая (па-ўкраінску: Катерина Десницька), сіямскае (тайскае) імя На Пхітсанулок (27 красавіка 1886, Луцак, Валынская губэрня, Расейская імпэрыя — 3 студзеня 1960, Парыж, Францыя) — прынцэса Сіяму (цяпер Тайлянд), жонка сіямскага прынца Чакрабонгсэ Буванаф (Чакрабона).

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Род дзейнасьці ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзілася ў сям’і старшыні суда Луцкага раёну Івана Сьцяпанавіча Дзясьніцкага.

Ейны бацька памёр у 1888 годзе. Ва ўдавы Марыі Міхайлаўны засталося 9 дзяцей (2 ад першага шлюбу, 5 ад першага шлюбу нябожчыка мужа і яшчэ 2 ад сумеснага шлюбу). Жанчына прадала маёнтак і зь сям’ёй пераехала ў Кіеў. Старэйшых пасынкаў аддала ў Кіеўскі ўнівэрсытэт, а малодшых — у гімназіі.

1898—1904 — Кацярына навучалася ў Фундуклееўскай жаночай гімназіі (найлепшай у месьце, каля Хрэшчаціку)[2].

1904 — пасьля заканчэньня гімназіі Кацярына паехала ў Пецярбург, дзе вучыўся ейны брат Іван. Пасялілася ў жонкі генерала Надзеі Дзьмітравай, сваёй хроснай маці. Прайшла курсы мэдычных сясцёр у шпіталі імпэратрыцы Марыі Фёдараўны ў Фантанцы[3].

Ейны кіеўскі кавалер Ігар напісаў ёй у пачатку расейска-японскай вайны, што ён ідзе на фронт. Дзясьніцкая таксама запісалася на фронт у якасьці сястры міласэрнасьці. У канцы красавіка 1905 г. выехала з перасоўным шпіталем на Далёкі Ўсход. У Пецярбург яна вярнулася з трыма баявымі ўзнагародамі, у тым ліку Георгіеўскім крыжам за адвагу[4].

У сакавіку 1905 г. на балі для Георгіеўскіх рыцараў Дзясьніцкая сустрэлася з гвардзейскім гусарам. Ім аказаўся прынц Сіяму Чакрабонгсэ (Чакрабон, 1883—1920), сын караля Рамы V[5].

Чакрабонгсэ прыбыў у сталіцу Расеі ў 1898 годзе і быў залічаны ў Імпэратарскі Пажаскі корпус, дзе навучаліся толькі дзеці расейскай арыстакратычнай эліты.

Паміж маладымі ўспыхнула каханьне. Але былі вялікія перашкоды да шлюбу: прынц вызнаваў будызм — Кацярына была праваслаўнай[6]. Маладыя таемна вянчаліся ў грэцкай царкве Сьвятой Тройцы ў Канстантынопалі (цяпер Стамбул). Сіямская каралеўская сям’я ўспрыняла гэты шлюб як мэзальянс, і Дзясьніцкую пры двары не прынялі. Сытуацыя не зьмянілася нават з нараджэньнем каралеўскага ўнука Кацярыны Чулы (28 сакавіка 1908 г.)[7].

У 1910 годзе кароль Рама V (Чулалангкорн) памёр, а яго старэйшы сын Вахправуд узышоў на сталец пад імем Рама VI. Ён афіцыйна прызнаў шлюб свайго брата, і Дзясьніцкая атрымала тытул прынцэсы Сіяму вышэйшага рангу пад імем На Пхітсанулок (названая ў гонар правінцыі, якую ўзначальваў ейны муж). Праблемы ў сямейным жыцьці ўзьніклі, калі ў 1918 годзе Чакрабонгсэ закахаўся ў прынцэсу Чаваліт, дачку прынца Родзі, свайго далёкага сваяка. Кацярыне прыйшлося цяжка, таму што ў каралеўскай сям’і Сіяму практыкавалася шматжонства, і муж прасіў яе зьмірыцца з супэрніцай. Але яна запатрабавала разводу. Адмовілася ад вялікіх алімэнтаў, пагадзіўшыся толькі на суму ў 1200 фунтаў на год[8].

Пара разьвялася. Іх сын Чула Чакрабонс застаўся ў Сіяме, бо быў сынам спадчыньніка стальцу, а ўлетку 1919 году Кацярына Дзясьніцкая паехала жыць да брата, дыплямата, у Шанхай. У Кітаі яна ўступіла ў Чырвоны Крыж. Кароль забараніў Чакрабону брацца шлюбам з Чаваліт, бо яна была ягонай пляменьніцай. Пара жыла ў грамадзянскім шлюбе. Неўзабаве прынц прастудзіўся, катаючыся на яхце. 11 чэрвеня 1920 г. Чакрабонгсэ памёр ад пнэўманіі[9].

Жыла ў Шанхаі. У сувязі з кітайска-японскай вайной 1930-х гадоў Кацярына з новым амэрыканскім мужам Гары пераехалі ў Портленд, ЗША. Неўзабаве яны разьвяліся. Пасьля Другой сусьветнай вайны Кацярына пераехала ў Францыю. Яна пасялілася пад Парыжам, дзе ў 1960 годзе памерла ад сардэчнага прыступу[10].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads