Квяткоўцы

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Квятко́ўцы[1]вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Даўняе ўладаньне Радзівілаў. У 1689 г. С. Радзівіл аддаў маёнтак Квяткоўцы ў заклад Геўловай. У XVIII стагодзьдзі Квяткоўцы ў Суботніцкай парафіі Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.

3 1805 г. належала Ўмястоўскім. У XIX — пачатку XX ст. маёнтак Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Уласнасьць Умястоўскіх. У 1866 г. 85 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г., 6 двароў, 116 жыхароў. У 1905 г. 102 жыхары, 1910 дзесяцін зямлі.

У 1921-1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 6 двароў, 88 жыхароў. Маёнтак належаў памешчыку Цямніцкаму, пасаг графа Ўмястоўскага.

3 12.10.1940 г. вёска (30 двароў, 161 жыхар) у Сьлесароўскім, потым у Кудэйшаўскім, з 1960 г. у Суботніцкім сельсаветах Івейскага раёну. У 1945 г. на базе былога маёнтка арганізаваны калгас імя І.В.Сталіна. Пасьля ў складзе калгаса «Суботнікі». У 1999 г. 20 двароў, 57 жыхароў. На ўскраіне вёскі капліца (пабудавана ў XVIII — 1-й палове XIX ст.).

Remove ads

Насельніцтва

  • 2009 год — 39 чалавек[2]
  • 1999 год — 57 чалавек, 20 двароў

Інфармацыя для турыстаў

  • Капліца на ўскраіне вёскі (пабудавана ў XVIII — 1-й палове XIX ст.)

Крыніцы

Вонкавыя спаслыкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads