Кляўдыё Маркізіё

італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Кляўдыё Маркізіё
Remove ads

Кля́ўдыё Маркі́зіё (па-італьянску: Claudio Marchisio; нар. 19 студзеня 1986 году, Турын, Італія) — былы італьянскі футбаліст, які выступаў на пазыцыі паўабаронцы. За нацыянальную зборную Італіі правёў 55 матчаў. Выхаванец школы «Ювэнтусу». Пасьля прагрэсу ў гульні ў сэзоне 2008—2009 гадоў, Маркізіё сталі часьцяком параўноўваць зь легендай «Ювэнтусу» й зборнай Італіі мінулых гадоў, Марка Тардэльлі. Спэцыялісты адзначаюць ягоны жорсткі стыль і добрае чытаньне гульні. Маркізіё любіць гуляць на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы, але ў стане гуляць на любой пазыцыі ў паўабароне.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

«Ювэнтус»

У акадэміі Маркізіё доўгі час гуляў на пазыцыі другога нападніка, асацыюючы сябе са сваім кумірам Алесандра Дэль П’ера, але ва ўзросьце 16 гадоў быў пераведзены ў паўабарону. У сэзоне 2005—2006 гадоў паводле рашэньне Фабіё Капэльлё ён быў пераведзены ў галоўную каманду й трэніраваўся разам з асновай. У матчы супраць «Кальяры» ён трапіў у заяўку, але на поле гэтак і ня выйшаў. Пазьней у тым сэзоне, ён вярнуўся ў прымавэру «Ювентусу», стаў ейным капітанам, і дапамог ёй выйграць чэмпіянат, упершыню за 12 гадоў.

Remove ads

Нацыянальная зборная

12 жніўня 2009 году Маркізіё дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Італіі ў матчы супраць зборнай Швайцарыі, які скончыўся нулявой нічыёй.

Дасягненьні

«Ювэнтус»:

«Зэніт»:

Італія:

Асабістае жыцьцё

У чэрвені 2008 году Маркізіё ажаніўся з сваёй даўняй сяброўкай Рабэртай, а ў жніўні 2009 году ў іх нарадзіўся сын Давідэ, а ў сакавіку 2012 году — другі сын Леанарда. Паводле іроніі лёсу, ягоная жонка зь дзяцінства была аматарам заклятых супернікаў «б’янканэры» — «Тарына», бо ейны бацька ў свой ​​час навучаўся ў акадэміі гэтага клюбу.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads