Клёпкі

вёска ў Мсьціскім сельсавеце Барысаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Клёпкі[1] (з 1946 году — Кастры́чнік[2]) — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Мсьціскага сельсавету. Разьмешчаная за 67 км на паўночны захад ад гораду і чыгуначнай станцыі Барысаў, 138 км ад Менску.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Заснаваная ў 1920-я гады перасяленцамі з суседніх вёсак. У Другую сусьветную вайну ад пачатку ліпеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 г. акупаваная нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. У 1960 г. налічвалася 30 жыхароў, у 1988 г. — 6 гаспадарак, 11 жыхароў. У 2008 г. — 4 гаспадаркі, 6 жыхароў.

Насельніцтва

  • 1999 год — 9 жыхароў
  • 2008 год — 6 жыхароў, 4 двары[3]
  • 2010 год — 4 жыхары

Агульныя зьвесткі

Рэльеф раўнінны, мясцовасьць лясістая, на ўсходзе цячэ р. Мажніца (прыток р. Бярэзіна). Транспартныя сувязі ажыцьцяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Лагойск — Бягомель. Драўляныя дамы сядзібнага тыпу пастаўлены ўздоўж прасёлачнай дарогі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads