Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў

харчовае прадпрыемства Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў
Remove ads

«Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў» — харчовае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў лістападзе 1988 году ў Магілёўскай вобласьці.

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...

На 2025 год «Клімавіцкі КХП» вырабляў пад беларускамоўным таварным знакам «Далоні» для хлебапякарнай прамысловасьці пшанічную муку найвышэйшага, 1-га і 2-га гатункаў, шатраваную і сеяную жытнюю муку, а таксама манныя крупы і пшанічныя зародкавыя шматкі. Для патрэбаў жывёла- і птушкагадоўлі выпускаў поўнарацыённыя камбікармы ў рассыпным і грануляваным выглядзе, а таксама ў выглядзе крупкі з гранулаў. Сярод іншага, вырабляў бялкова-вітамінна-мінэральны дадатак (БВМД) для жывёлаў, меў вытворчасьць рапсавага алею, а ў Крычаве лінію фасоўкі крупаў[6].

Remove ads

Вырабы

На 2025 год «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў» вырабляў пад беларускамоўным таварным знакам «Далоні»:

  • 2 віды хлебапякарнай жытняй мукі ў папяровых пакунках па 2 кг і мяхах па 45 кг — шатраваную (8,9 % бялку) для заварнога цеста і квасу, а таксама сеяную (6,9 % бялку) бяз збожжавай абалонкі для больш пышнага формавага і подавага хлеба[7];
  • 4 найменьні пшанічнай мукі ў папяровых пакунках па 1, 2 і 5 кг, мяхах па 45 і 50 кг — найвышэйшага гатунку М54-25 і М54-28 (тонкага памолу) для ласункаў і падліваў, першага гатунку М36-27 для цягучага цеста няздобнай выпечкі і другога гатунку М12-25 (10,6 % бялку) для няздобных мучных вырабаў[8];
  • 10 найменьняў мучных паўфабрыкатаў — аладкі, булачка, хрушчы, піца, пшанічна-жытні і тоставы хлеб, печыва, манны пірог, налісьнікі і пончыкі[9];
  • манныя крупы для кашы, суфле і біточкаў[10];
  • пшанічныя зародкавыя шматкі[11];
  • жытняе і пшанічнае вотруб'е[12];
  • 2 віды нерафінаванага рапсавага алею — харчовы (маркі Р) і тэхнічны (маркі Т)[13];
  • 15 найменьняў камбікармоў, у тым ліку:
    • 9 найменьняў для курэйкуранятаў мясных кросаў (22 % бялку) векам да 10 дзён (ПК-5-1), 11—24 дзён (ПК-5-2) і звыш 24 дзён (ПК-6), рамонтнага маладняку яечных кросаў (17,5 % бялку) векам да 5 тыдняў (ПК-2-1), 5—10 тыдняў (ПК-2-2) і 10—17 тыдняў (ПК-3), яечных кросаў (15,5 % бялку) векам 17—40 тыдняў (ПК-1-14), 40—60 тыдняў (ПК-1-15) і звыш 60 тыдняў (ПК-1-16)[14];
    • 5 найменьняў для сьвіней — парасятаў векам 43—60 дзён (СК-16) і 61—104 дні (СК-21), халастых і паросных мацёраў (СК-1), адкорму сьвіней (СК-26) і адкорму сьвіней да тоўстага стану (КК-55) з 11 % бялку[15];
    • камбікорм-канцэнтрат для дарослых трусоў (КК-92) у поліпрапіленавых мяхах па 5, 10, 30 і 40 кг з 13 % бялку[16].
Remove ads

Мінуўшчына

У 1983 годзе міністар нарыхтовак Беларускай ССР Аляксандар Калітка і начальнік Магілёўскай абласной управы нарыхтовак Цімафей Казлоўцаў узгаднілі з кіраўніцтвам Клімавіцкага раёну пачатак будаўніцтва «Клімавіцкага камбінату хлебапрадуктаў». У лістападзе 1988 году запусьцілі 1-ы комплекс хлебапрыемнага прадпрыемства, які ўлучаў млын магутнасьцю 500 т за содні і элеватар ёмістасьцю 27 000 т збожжа. 11 лістапада 1988 году Міністэрства хлебапрадуктаў Беларускай ССР зацьвердзіла Загад № 125, якім «Клімавіцкае хлебапрыёмнае прадпрыемства» пераўтварылі ў «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў». 31 сьнежня 1989 году ўвялі ў дзеяньне 2-і комплекс у складзе сілавога корпусу № 2, элеватара на 27 000 т са збожжасушылкай ДСП-34, чыгуначнымі пад’язнымі шляхамі і інтэрнатам на 245 месцаў. 30 сьнежня 1992 году запусьцілі 3-і комплекс ў складзе камбікормавага заводу прадукцыйнасьцю 420 т за содні. 29 сьнежня 2000 году Магілёўскі абласны камітэт кіраваньня дзяржаўнай маёмасьцю і прыватызацыі зацьвердзіў Загад № 173, якім пераўтварыў дзяржаўнае прадпрыемства ў адкрытае акцыйнае таварыства[17].

У 2008 годзе запусьцілі лінію фасоўкі мукі ў пакеты па 1–2 і 5 кг з прадукцыйнасьцю 2 т за гадзіну. У жніўні 2008 году запрацавала безадкідную лінію алейных культураў. 1 лістапада 2008 году ўвялі ў дзеяньне прэсгранулятар ГТ-500 для складнікаў камбікармоў. Увосень 2011 году змантавалі збожжасушыльны комплекс зьмяшчальнасьцю 20 000 т, які складаўся з 8 ёмістасьцяў па 2500 т кожная і збожжасушылкі прадукцыйнасьцю 40 т за гадзіну. Таксама ўвосень 2011 году зампусьцілі лінію рапсавага алею прадукцыйнасьцю 60 т за содні пры выхадзе 33 % алею. У 2012 годзе ўсталявалі лінію грануляваньня прадукцыйнасьцю 18 т/гадзіна. У 2015 годзе паставілі ўстаноўку мікрадазаваньня 12 складнікаў. У 2016-м пабудавалі модульную кацельню паравытворчасьцю 3 т/гадзіна і ўсталявалі кацёл магутнасьцю 720 кіляватаў на мясцовых відах паліва. Таксама ў 2016 годзе ў Дзяржаўны рэестар таварных знакаў і знакаў абслугоўваньня Беларусі ўнесьлі беларускамоўны гандлёвы знак «Далоні»[18], які стварылі ў чэрвені 2015 году[19].

У 2017 годзе ўсталявалі мясцовыя фільтры 2-й чаргі на камбікормавым заводзе. У 2018 годзе паставілі лінію экструдаваньня на камбіформавым заводзе, а таксама аўтаматызавалі струменева-перавозачную лінію і перакатку збожжа на элеватары № 2[18]. У 2023 годзе ў Клімавіцкім раёне узьвялі рэпрадуктар на 3600 мацёраў[20].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads