Рапсавы алей
алей з рапсавага насеньня From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рапсавы алей — паўвысыхальны, вадкі тлусты алей з насеньня рапсу.
Атрымліваецца шляхам прасаваньня або экстрагаваньня арганічным рашчынальнікам. Мае адценьне ад сьветла-жоўтага да цёмна-рудога. Пры тэмпэратуры +15°C шчыльнасьць 914 кг/м³. Тэмпэратура застываньня ад -4 °C да -10 °C. Выкарыстоўваецца ў якасьці сыравіны ў вытворчасьці алкіднай смалы, мыла і пакоста, тлушчавальніка скуры і складніка змазачных матэрыялаў. У рафінаваным выглядзе служыць сыравінай для атрыманьня маргарыну[1]. Тэмпэратура дымленьня, пры якой утвараюцца ракатворныя рэчывы, складае +200 °C — +210 °C[2].
Remove ads
Склад

Remove ads
Віды

- Нерафінаваны (Р). Для прамысловай перапрацоўкі ў харчаваньне.
- Нерафінаваны тэхнічны (Т). Для прамысловай перапрацоўкі ў тэхнічную вадкасьць.
- Рафінаваны тэхнічны (ТСК). Для перапрацоўкі ў біяпаліва і тэхнічную вадкасьць.
- Рафінаваны недэзадараваны (СК). Для вырабу саламаса і прамысловай перапрацоўкі.
- Рафінаваны дэзадараваны (П). Для вырабу харчаваньня і пастаўкі ў страўні і крамы.
- Рафінаваны дэзадараваны «Прэміюм» (Д). Для дзіцячага (з 4 гадоў) і дыетычнага харчаваньня.
- Рафінаваны дэзадараваны з дадаткамі (ПД). Купажаваны — зьмяшаны зь іншымі відамі алею, у тым ліку зь нерафінаваным; вітамінізаваны, араматызаваны. Для вырабу харчаваньня і пастаўкі ў страўні і крамы.
Рафінаваныя дэзадараваныя віды, прызначаныя для харчаваньня, маюць празрыстае сьветла-жоўтае адценьне. Іншыя маюць цямнейшы жоўты колер зь зеленаватым адценьнем. Тэрмін прыдатнасьці харчовых відаў рапсавага алею ў пляшках складае 3 месяцы зь дня разьліву, у бочках — 2 месяцы; нерафінаванага алею — 1 год; тэхнічных відаў рафінаванага алею — 1 месяц[3].
Remove ads
Мінуўшчына
Першапачаткова рапс вырошчаўся ў якасьці тэхнічнай расьліны з высокім утрыманьнем эрукавай кісьлі (да 60%), атрутнай для сэрца. Пазьней вывелі харчовы гатунак рапсу з утрыманьнем эрукавай кісьлі менш за 5%, што прывяло да забароны на вырошчваньне тэхнічнага рапсу. У 2008 г. рапсавы алей стаўся найбольш пашыраным відам алею для гатаваньня ежы, пераважна для смажаньня, і 3-м найбольш спажываным алеем у сьвеце (18,24 млн тонаў). У 2011 г. у некаторых краінах Заходняй Эўропы рапсавы алей склаў да 90% агульнага спажываньня алею. У Ізраілі рапсавы алей складаў каля 70% раздробнага гандлю бутэляваным алеем[2]. У 2012 г. у Нямеччыне на рапсавы алей прыпала 80% гандлю бутэляваным алеем, хоць у 1972 г. спажываўся выключна сланечнікавы алей[4]. У 2015 г. вытворчасьць рапсавага алею склала каля 14% сусьветнай вытворчасьці алею[5].
Беларусь
Рапс зьяўляецца адной з 2 алейных расьлінаў, якія добра высьпяваюць у Беларусі. У 2004 г. у Скідзелі (Гарадзенскі раён) заснавалі ЗАТ «ГародняБіяпрадукт», дзе ўпершыню ў краіне сталі ажыцьцяўляць ачыстку рапсавага алею спосабам фізычнага рафінаваньня без прымяненьня хімічных рэагентаў. 5 сьнежня 2008 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову № 1882, якой дазволіў прадаваць рапсавы алей за мяжу абыход Беларускай унівэрсальнай таварнай біржы[6]. У выніку ў 2009 г. яго экспарт у Эўразьвяз (найбольш у Латвію і Летуву) вырас да 50 тыс. тонаў. Зь верасьня 2010 г. дзяржаўны канцэрн «Белдзяржхарчпрам» перанакіраваў збыт на перапрацоўку рапсавага алею ў біяпаліва для сельскагаспадарчай тэхнікі ў Беларусі[7]. У 2011 г. у Беларусі вырабілі каля 24 тыс. тонаў рапсавага бутэляванага алею, што склала 30% ад 80 тыс. тонаў агульнага спажываньня алею ў краіне[2]. У 2012 г. Глыбоцкі камбікормавы завод (Віцебская вобласьць) перапрацаваў звыш 20 тыс. тонаў насеньня рапсу, што дазволіла стаць адным з найбольшых вытворцаў рапсавага алею ў Беларусі (6000 тонаў алею). У 2013 г. з адной тоны насеньня рапсу выходзіла 30% рапсавага алею і 70% жмыху[8].
У 2023 годзе вываз рапсавага алею вырас да 460 млн даляраў, што ўпершыню зрабіла яго галоўным вывазным харчом Беларусі. У выніку, паводле Харчова-сельскагаспадарчай арганізацыі аб'яднаных народаў (ХСА), Беларусь заняла 7-е ў сьвеце месца паводле вывазу рапсавага алею[9].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads