Кніга прарока Амоса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кні́га праро́ка Амо́са — кніга Старога Запавету, сямнаццатая частка Танаху. Трэцяя з кніг г. зв. малых прарокаў.
Кніга Старога Запавету |
Пяцікніжжа Майсеева |
Прарокі |
|
Пісаньні |
|

Remove ads
Аўтарства
Напачатку кнігі Амос сам адзначае, што ён быў не «прафэсійным» прарокам, а пасьвіў авечкі і зьбіраў фігі з сыкамораў. Гэта першы прарок, чым імем названая кніга Старога Запавету, нягледзячы на тое, што і да яго ў Танаху сустракаліся жыцьцяпісаньні іншых прарокаў.
Амос быў пакліканы прарочыць у часе валадараньня Ерабаама бэн Ёасава, цара Ізраільскага (793—753 да н. э.) і Азіі, цара Юдэйскага, у пэрыяд, калі абодва царствы дасягнулі піка росквіту. Хоць паходзіў зь Юдэі, найперш прарочыў для суседняга Ізраілю. Амос быў сучасьнікам іншага прарока, Асіі, але, падобна, пачаў прапаведваць раней за яго.
Імя Амос азначае «абцяжараны», «той, хто носіць бярэмя». Большасьць дасьледнікаў сыходзяцца на думцы, што Амос склаў сваё пісаньне ўвосень 750 або 749 да н. э.
Remove ads
Зьмест
Падзеі кнігі адбываюцца ў час, калі народ ізраільскі ў сваёй непавазе да Бога Ізраілю дасягнуў скрайняга пункту, перастаўшы слухацца ягоных наказаў.
Бог прамаўляе да Амоса, селяніна-пастуха, і загадвае таму йсьці ў Самарыю, сталіцу Паўночнага царства. Прарок абвінавачвае жыхароў Самарыі ў паверхневасьці рэлігійнага жыцьця, несправядлівасьці, недасканаласьці грамадзтва, якое ўзбагачае мажнаўладцаў і зьнішчае ўбогіх. Сярод грахоў Ізраілю прарок пералічвае прадажнасьць судоў, уціск убогіх, сакральную прастытуцыю і хабарніцтва (Ам. 5:6-24).
Праз Амоса Бог прамаўляе да людзей пра тое, што ён зьбіраецца судзіць Ізраіль за ягоныя правіны, і ягоны суд прыйдзе праз чужаземны народ.
Людзі разумеюць гэты суд як надыход «дню Гасподняга». «Дзень Гасподні» шырока шанавалі і чакалі божыя пасьлядоўнікі. Аднак Амос прыйшоў папярэдзіць людзей пра прыход Божага пакараньня і справядлівае кары за іхнія несправядлівасьці. Менавіта ў ягонай кнізе ўпершыню сустракаецца выраз «Дзень Гасподні»[1].
У 722 да н. э., прыкладна праз 30 гадоў пасьля прароцтва, Ізраіль і Самарыя былі зруйнаваныя Саргонам II, а большая частка іхняга насельніцтва была захопленая ў палон і вывезеная.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads