Крайскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кра́йскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Крайск.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Плешчаніцкага раёну Барысаўскай акругі. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Менскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 году ў Плешчаніцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці.

25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Лагойскага раёну.

28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Асінцы, Баброва 1, Баброва 2, Белае, Будзенічы, Булахаўка, Вялікія Нястанавічы, Гарбоўшчына, Завішына, Завішынская Рудня, Запольле, Ляўданшчына, Малыя Нястанавічы, Прагон, Пятроліна, Стрый, Студзянец, Траянец, Ціхонавічы — ліквідаванага Нястанавіцкага сельсавету[1].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 году (11 населеных пунктаў) — 694 чалавекі[2], зь іх 93,5 % — беларусы, 4,5 % — расейцы, 0,7 % — украінцы[3].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads