Завішына (Лагойскі раён)

вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Заві́шына[1] — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Крайскага сельсавету.

Хуткія факты

У 1924—1954 гадах цэнтар Завішынскага сельсавету. Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Нястанавіцкага сельсавету[2].

Remove ads

Гісторыя

Фальварк Завішына, ці Завішынская Рудня, над ракою Дзьвінасай атрымаў сваю назву ад прозьвішча ўласьнікаў маёнтку — Завішаў.[3]

У 1670 г. падкаморы Міхась Завіша пабудаваў касьцёл, пры якім была заснавана місія францішканаў. Праз сто гадоў, у 1770 г., новыя ўласьнікі фальварку, Валовічы, заснавалі новы фундуш. Касьцёл быў рэкансэкраваны ў 1802 г. пад тытулам св. Антонія й атрымаў статус філіяльнага ад Акалоўскай парафіі.[3]

Пасьля зьнядзеяньня паўстаньня 1863 г. касьцёл у Завішыне зачынілі й перадалі праваслаўнаму ведамству. "Паводле просьбы сялянаў у касьцёле быў пакінуты абраз св. Антонія са срэбраным венчыкам і іншымі ўпрыгожваньнімі".[3]

Завішынскі касьцёл уяўляў сабой простакутны ў пляне будынак на каменным падмурку, з 5-граннай апсыдай, флянкаванай 2 закрыстыямі. Касьцёл, крыты гонтай, завяршалі "капулкай ад фронту й сыгнатуркай над вялікім аўтаром". Над бабінцамі знаходзіліся хоры. Інтэр'ер упрыгожывалі 3 аўтары: галоўны 2-павярховы з абразом св. Антонія ў медзянай шаце й абразом Найсьвяцейшай Панны Марыі ўгары, бакавыя — Пана Езуса й Маці Божай. У 1859 г. касьцёл быў рэканструяваны ў стылі клясыцызму.[3]

Ужо на пачатку ХХ ст. сьвятыня знахаділася ў зруйнаваным стане.

У 1997 г. на яе месцы быў установлены каталіцкі крыж.[3]

Thumb
Руіны касьцёла на пачатку XX ст. ў вёсцы Завішына
Remove ads

Насельніцтва

  • 2009 год — 224 чалавек[4]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads