Вялікія Нястанавічы
вёска ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялі́кія Няста́навічы[1] (таксама Вялі́кія Міста́навічы[1]) — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Дзьвінасы і Крайшчанкі. Уваходзяць у склад Крайскага сельсавету Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Ззнаходзяцца за 45 км ад Лагойску, за 86 км ад Менску, за 59 км ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Крывічы[2].
Remove ads
Назва
Стэн, Стан або Стэйна (Sten, Stean, Steina) — імя германскага паходжаньня[3][4].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У XVI стагодзьдзі Нястанавічы (Нястанішкі) упамінаюцца як цэнтар аднайменнага маёнтку ў Менскім павеце і ваяводзтве. У 1567 годзе вёска ўпамінаецца ў пoпice войска Вялікага Княства Літоўскага як сяло, шляхецкая уласнасьць. У 1594 годзе ўпамінаецца вадзяны млын на р. Горбаўка. У другой палове XVIII стагодзьдзя сяло, уласнасьць дамініканскага касьцёлу.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У XIX стагодзьдзі маёнтак, які складаўся з фальваркаў Нястанавічы, Белае і вёскі Прагой, належаў памешчыкам Асьцімскім. Паводле рэвізіі 1816 году вёска ўласнасьць Б. Асьцімскага. Паводле інвэнтару 1846 году вёска, 21 двор, 256 жыхароў, уласнасьць Асьцімскіх, якім належалі 959 дзесяцін зямлі і 281 сялянская душа. У маёнтку меўся вадзяны млын і бровар. У 1870 годзе вёска, 92 сялянскія душы мужчынскага полу, цэнтар маёнтку Нястанавічы, уласнасьць Рудольфа Асьцімскага ў Плешчаніцкай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні, меўся хлебазапасны магазін. У 1909 годзе ў вёсцы 32 двары, 191 жыхар, адчынена народнае вучылішча, у 1913 годзе для яго пабудаваны ўласны будынак.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вялікія Нястанавічы абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі.
З 20 жніўня 1924 году вёска ў Завішынскім сельсавеце Плешчаніцкага раёну Барысаўскай, з 9 чэрвеня 1927 года Менскай акругі, з 20 лютага 1938 года Менскай вобласьці.
На базе народнай вучэльні створана школа, у 1923 годзе ў ёй дзейнічаў драматычны гурток. У 1924 годзе ў школе вучыліся 179 дзяцей з 5 навакольных населеных пунктаў. У 1926 годзе 64 двары, 301 жыхар. Быў створаны калгас «Парыская камуна».
Падчас Другой сусьветную вайны гітлераўцы загубілі 2 жыхароў, 11 вяскоўцаў вывезьлі ў Нямеччыну, 25 вяскоўцаў загінулі на фронце, адзін жыхар у партызанскай барацьбе. У баях за вызваленьне вёскі ў 1944 годзе загінулі 13 савецкіх воінаў.
З 16 ліпеня 1954 году ў выніку аб’яднаньня Завішынскага і Запольскага сельсаветаў вёска стала цэнтрам Нястанавіцкага сельсавету, з 25 сьнежня 1962 году ў Лагойскім раёне. Вёска ў складзе калгаса «Шлях Леніна» (цэнтар в. Малыя Нястанавічы). У 1989 годзе цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Малыя Нястанавічы.
Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Нястанавіцкага сельсавету[5].
Remove ads
Насельніцтва
- 1559 год — у вёсцы 36 дымоў, 27 служб, 41 селянін, з якіх 19 былі вотчычы і 22 вольныя.
- 1594 год — у сяле 147 сялян.
- 1799 год — у вёсцы 14 двароў, 73 жыхары
- 1833 год — у вёсцы 106 рэвіскіх сялянскіх душ, у маёнтку 308 рэвіскіх сялянскіх душ.
- 1886 год — 25 двароў, 134 жыхары.
- 1816 год — у вёсцы 78 душ мужчынскага полу
- 1941 год — 57 двароў, 187 жыхароў.
- 1969 год — 61 двор, 197 жыхароў.
- 1996 год — 102 жыхары, 52 двары[2].
- 2003 год — 81 жыхар, 40 двароў
- 2009 год — 70 чалавекі[6]
Славутасьці
- Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads