Крыштап Станіслаў Завіша
(1660—1721) ваявода менскі, мэмуарыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кры́штап Станісла́ў Заві́ша (20 красавіка 1660, в. Горка Слонімскага павету — 15 жніўня 1721, Бярдычаў) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, пісьменьнік-мэмуарыст. Ваявода менскі (з 1720).
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», сын Андрэя Казімера, пісара вялікага літоўскага, і Аляксандры з Агінскіх. Па сьмерці бацькі выхоўваўся дзядзькам канцлерам вялікім літоўскім Марцыянам Аляксандрам Агінскім.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі, потым у Кракаве. Браў актыўны ўдзел у палітычным жыцьці: некалькі разоў абіраўся паслом на соймы, іхны маршалак у 1697, 1718 і 1720. Сьпярша падтрымліваў караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага, аднак у Вялікую Паўночную вайну перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага[2].
Ажаніўся з Тэрэзай Тышкевіч, у выніку чаго атрымаў багаты пасаг. У шлюбе меў сына Ігнація і дачку Барбару.
Адзін з асноўных фундатараў капліцы Сьвятога Фэліцыяна ў касьцёле Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі пры калегіюме езуітаў у Менску. Па сьмерці ў ёй жа быў пахаваны[3].
Remove ads
Творчасьць
Аўтар пераробкі італьянскага раману «Любасьць бязь зьменаў» (1688), шэрагу прамоваў на соймах, сабраных ягонай дачкой Б. Радзівіл у кнізе «Водгук прыемных мэлёдыяў» (1728) і інш.
Найбольш значнае зь літаратурнай спадчыны К. С. Завішы — ягоныя мэмуары, у якіх апісваюцца палітычныя падзеі і шляхецкі побыт Рэчы Паспалітай XVII—XVIII стагодзьдзяў.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads