Крыштап Францішак Сапега
(1623—1665) крайчы вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыштап Францішак Сапега (2 лютага 1623 — 5 верасьня 1665) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік і падстолі (з 1658), стольнік (з 1659), крайчы вялікі літоўскі (з 1661). Быў старостам ашмянскім.
Remove ads
Біяграфія
З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Фрыдэрыка, падкаморага ўладзімерскага, і Эвы з Скашэўскіх. Меў братоў Яна Фрыдэрыка, Тамаша Казімера і Аляксандра Казімера.
Навучаўся ў Калегіюме Навадворскага ў Кракаве, з 1638 году — у Кракаўскай акадэміі. У 1641 годзе выехаў па навуку ў Балёньню, Італія.
Па вяртаньні на Радзіму стаў дваранінам караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы, з 1648 году — Яна Казімера.
Браў удзел у казацка-сялянскай вайне 1648—1654 гадоў. Удзельнічаў у бітвах пад Жоўтымі Водамі, Піляўцамі, Берастэчкам і Белай Царквой. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) змагаўся з маскоўскім войскам, а таксама супраць швэдаў.
У лютым 1658 году атрымаў урад чашніка, празь месяц — падстоліем, у 1659 годзе — стольніка і нарэшце, у 1661 годзе — крайчага. Абіраўся паслом на соймы 1661, 1662, 1664 і 1665 гадоў.
Ажаніўся да 1657 году з Аленай (памерла па 1667), дачкой кашталяна смаленскага Мікалая Льва Саламярэцкага. У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Станіслаў Казімер (памёр каля 1673), староста трабскі;
- Уладзіслаў Язафат (памёр у 1733), ваявода менскі і берасьцейскі;
- Андрэй Францішак (1660—1681), староста чырвонагродзкага.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads