Кінюш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кінюш (Кінш), Генюш (Гінюш) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Геніш (Gennisch) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак'[2] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[3]).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Kinosz[4]: Kynosz (1465 год)[5].
У 1580 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Johannes Gensch, Welouiensis Borussus[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Яшъко Киншовичъ[7], Петько Кгинюшевич[8], Станиславъ Киншевичъ[9] (1528 год); боярын господарский повета Городеньского… на дядка своего, боярына господарского Станислава Кгинюшевича (20 кастрычніка 1533 году)[10]; Станко Кинюшевич, Петко Кинюшевич (верасень 1536 — жнівень 1537 году)[11]; Павелъ Петровичъ Кгинюшовичъ (1567 год)[12]; печатью и съ подписомъ руки его милости пана Крыштофа Кгинюша (10 лютага 1617 году)[13]; Stanisław Giniusz (1803 год)[14]; Urszula Gieniusz (1820 год)[15].
Remove ads
Носьбіты
- Яшка Кіншавіч — кернаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Пецька Гінюшавіч — гарадзенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Станіслаў Кіншавіч — відуклеўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Станька і Петка Кінюшавічы — гарадзенскія баяры, якія ўпамінаюцца паміж 1536 і 1537 гадамі
- Мальгарэта Юр’еўна Кіншовіч Скірдвойнава — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1598 годзе[16]
- Баляслаў Генюш (Geniusz) — шляхціч зь Бельскага павету, высланы ўладамі Расейскай імпэрыі ў Табольск[17]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads