Кіра Найтлі

брытанская акторка From Wikipedia, the free encyclopedia

Кіра Найтлі
Remove ads

Кейра Найтлі (па-ангельску: Keira Knightley) — кінаакторка зь Вялікабрытаніі. Нарадзілася 26 сакавіка 1985 у Лёндане.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...

Дачка драматурга Шэрман Макдональд (Sharman McDonald) і актора Вілі Найтлі (Will Knightley). Яна рана пайшла па шляху бацькоў, яе кінадэбют быў у дзевяцігадовым узросьце (фільм A Village Affair, 1994). Першая значная роля Sabé была ў эпізодзе Зорныя войны. Эпізод I: Цьмяная пагроза (The Phantom Menace) кінаэпапеі «Зорныя войны» (Star Wars). Верагодна, Найтлі была выбрана на гэтую ролю праз падабенства да галоўнай гераіні, якую грала Наталі Портман.

Вядомасьць да Кейры прыйшла пасьля здымак у фільмах «Грай як Бэкхэм» (Bend It Like Beckham) і «Піраты Карыбскага мора» (Pirates of the Caribbean: The Curse of the Black Pearl). Удзел у першым патрабаваў значных фізычных высілкаў, шмат трэніровак ігры ў футбол, але затое адчыніў дзьверы ў Галівуд. Вельмі пасьпяховы блякбастэр Піраты зацьвердзіў рост яе посьпеху ў міжнародным кінасьвеце.

У ліпені 2004, Найтлі перамагла ў галасаваньні чытачоў часопісу Hello! як найбольш пэрспэктыўная маладая зорка. Акрамя таго, ў галасаваньні часопісу Empire яе выбралі як сама сэксуальную зорку кіно ўсіх часоў, пакінуўшы па-за сабою некаторых вядомых галівудзкіх зорак, як Анджэліна Джалі, Гэлі Бэры, Шарліз Тэран, Джулія Робэртс (Julia Roberts), Мэрылін Манро і Брыжыт Бардо.

У 2005 Найтлі здымаецца ў фільме The Jacket, дзе яна першы раз паказана ў аголеным выглядзе (сэксуальная сцэна з галоўным героям Эдрыанам Бродзі (Adrien Brody).

Акрамя кіно Найтлі працуе мадэлькай для брытанскай кампаніі Asprey, што вырабляе ўпрыгожваньні. Кейра Найтлі займаецца танцамі і падтрымлівае футбольную каманду Ўэст Гэм Юнайтэд (West Ham United).

Хадзілі чуткі, што Найтлі мае дысьлексыю (цяжкасьці пры вымаўленьні ці напісаньні слоў). У інтэрвіі яна сама прызналася, што зрабіла хірургічную апэрацыю верхняй губы.

Remove ads

Фільмаграфія

ГодФільмРоля
2014Гульня ў імітацыюДжоан Клярк
2012Ганна КарэнінаГанна Карэніна
2006Pirates of the Caribbean: Dead Man’s ChestElizabeth Swann
2005Pride and PrejudiceElizabeth Bennet
2005DominoDomino Harvey
2005The JacketJackie
2004Tulip FeverSophia Sandvoort
2004King ArthurGuinevere
2003Love ActuallyJuliet
2003Піраты Карыбскага мора (анг. Pirates of the Caribbean: The Curse of the Black Pearl)Elizabeth Swann
2002Doctor ZhivagoLara Antipova
2002PureLouise
2002ThunderpantsMusic School Student
2002Bend It Like BeckhamJuliette 'Jules' Paxton
2002New Year’s Eve
2001DeflationJogger
2001The HoleFrances 'Frankie' Smith
2001Princess of ThievesGwyn
1999Oliver TwistRose Fleming (Credit: Kiera Knightley)
1999Star Wars Episode I: The Phantom MenaceSabé
1998Coming HomeYoung Judith
1996Treasure SeekersThe Princess
1995Innocent LiesYoung Celia
1994A Village AffairNatasha Jordan
1993Royal CelebrationLittle Girl
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Кіра Найтлісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads