Ланенка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ла́ненка[3]вёска на левым беразе ракі Проня[4], якая пачынаецца ў ваколіцах вёскі. Уваходзіць у склад Дабрынскага сельсавету Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Ланенка ў складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага вядома з XVII стагодзьдзя. Першае ўпамінаньне 1607 год — уласнасьць Яна сына Яна Глябовіча ў межах Дубровенскага графства.[1] У XVIII стагодзьдзі ў валоданьні Сапегаў, маёнтак Дуброўна.[5]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году Ланенка ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1772 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22 сакавіка 1777 году да 10 студзеня 1778 году ў складзе Аршанскага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва, 10 студзеня 1778 — 12 сьнежня 1796). З 12 сьнежня 1796 па 27 лютага 1802 году Аршанскім павеце Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 году Ланенка ў Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні.

26 сьнежня 1861 году мястэчка Горкі перавялі ў стан павятовага гораду і ўтварылі з частак Аршанскага, Магілёўскага і скасаванага Копыскага паветаў Горацкі павет. Ланенка апынулася ў складзе Сваташыцкай воласьці Горацкага павету.[6]

У 1910 годзе сяляне валодалі 501 дзесяцінай зямлі.[7]

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 173 чалавекі[4].
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 176 мужчыны, 174 жанчыны, 60 дамоў[7]; 1999 год — 71 чалавек.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 45 чалавек;


Славутасьці

  • Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы — помнік архітэктуры пачатку XX ст. рэтраспэктыўна-расейскага стылю.[8][7][9]

Страчаная спадчына

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads