Лаўніца

вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ла́ўніца[1]вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, на левым беразе ракі Бобр, за 6 км на паўднёвы ўсход ад Азьдзяцічаў. Лаўніца ўваходзіць у склад Мётчанскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Найбольш праўдападобным тлумачэньнем назвы вёскі Лаўніца зьяўляецца яе паходжаньне ад слова «лава» — плыт і тлумачыцца тым, што тут жылі людзі, асноўны занятак якіх быў сплаў лесу. Тут вязалі лавы, якія далей сплаўлялі па Бабры, Бярэзіне і далей па Дняпры. Барысаўскі краязнаўца В. Самцэвіч адзначаў, што раней лес з Лаўніцы сплаўлялі аж да Крэменчугу.

Акрамя такога тлумачэньня можна пачуць і іншыя. Так узгаданы вышэй В. Самцэвіч у 1929 годзе ад тутэйшых жыхароў запісаў яшчэ адно тлумачэньне паходжаньня назвы вёскі — ад нібыта былой вёскі «Слаўніца», г. зн. слаўнай, добрай для жыцьця вёскі.

Remove ads

Гісторыя

З даўніх часоў захаваліся і назвы асобных частак вёскі — Тальянка, Сяло і Палянка.

Час заснаваньня Лаўніцы дакладна невядомы. Згадваньні пра яе ў старых дакумэнтах можна сустрэць толькі з ХІХ стагодзьдзя. Па меркаваньні яе жыхароў вёска была заснавана гадоў 300 таму. Яе першыя жыхары — адна сям’я, якая мела прозьвішча Кіраўцы. Зь яе і пайшла вёска. У 1890 годзе ў Лаўніцы было сельскае таварыства, налічвалася 18 сялянскіх гаспадарак. Знаходзілася яна паблізу мястэчка Чэрнеўка і была шчыльна зь ім зьвязана.

У самой вёсцы раней цэркваў ці іншых храмаў не было. Не было тут і панскага маёнтку. Сярод тутэйшых дамоў на пачатку ХХ стагодзьдзя вылучаўся адметнасьцю толькі вялікі і дужа прыгожы дом Яўгенія Рафаілавіча Канашэвіча — царскага генэрала ў адстаўцы, які ў свой час пасяліўся ў гэтым маляўнічым месцы. Пасьля рэвалюцыі і ўтварэньня калгасу ў будынку быў зроблены клюб і крама. У час апошняй вайны будынак быў разабраны і расьцягнуты тамтэйшымі жыхарамі.

Тут былі вельмі моцныя традыцыі правядзеньня кірмашоў — гасьцявых сьвятаў. Праводзіліся яны штогод на Тройцу. Да іх рыхтаваліся загадзя. На кірмаш зьязджаліся сваякі тутэйшых жыхароў як з навакольляў, так і здалёку.

Кірмашы праходзілі шумна. Людзі хадзілі адзін да аднаго, сьпявалі, танчылі. Зь вялікім размахам яны праводзіліся яшчэ ў 60-х — 70-х гадах ХХ стагодзьдзя. У 80-я гады супраць іх адзначэньня пачаў актыўна выступаць тамтэйшы старшыня калгасу. Кірмашы пачалі адыходзіць. Але традыцыя гэта не перарвалася і па сёньняшні час. У меншых маштабах, але адзначаюць іх людзі і цяпер. Час унёс свае карэктывы. Большасьць цяпер гэта робіць ня ў сам сьвяточны дзень, а напярэдадні, у суботу. Тлумачыцца гэта проста — людзі жадаюць перад працоўным днём пакінуць дзень вольным.

Вельмі доўга ў Лаўніцы працягвалі захоўвацца і часткова захоўваюцца розныя народныя вераваньні, выконваліся абрады. Напрыклад, яшчэ ў 60-х гадах ХХ стагодзьдзя тут звычайнай зьявай пры працяглай засусе было «араньне» ракі, калі дзеля таго каб пайшоў дождж, жанчыны распраналіся і пачыналі «араць» раку. І, як кажуць, дождж пасьля гэтага ішоў! Выконваліся і іншыя абрады.

Ёсьць у навакольлях Лаўніцы ва ўрочышчы Корч крыніца зь вельмі чыстай і празрыстай вадой. З даўніх часоў яе вада лічылася гаючай і выкарыстоўвалася тутэйшымі жыхарамі для лекаваньня. На жаль, пры правядзеньні мэліярацыйных работ напрыканцы 90-х гадоў ХХ стагодзьдзя мясцовасьць у навакольлях крыніцы і сама яна былі пашкоджаны.

Вядома старым жыхарам Лаўніцы і адметная сасна, якая, пэўна, існуе і цяпер. У яе магло памясьціцца тры чалавекі. Лічылася, што гэта дрэва таксама мае здольнасьць лекаваць.

У былыя часы ля Лаўніцы ўсталёўвалі крыжы. У 2001 годзе, калі вёску сталі часта наведваць пажары і розныя іншыя беды, тутэйшыя старыя жыхары вырашылі і ўстанавілі на ўскрайках вёскі два крыжы-абярэгі.

З улікам такога пашаннага стаўленьня да народных традыцыяў не зьяўляецца дзіўным, чаму менавіта ў Лаўніцы быў утвораны і пасьпяхова дзейнічае першы на Барысаўшчыне і ў Беларусі наогул Дом фальклёру. Тамтэйшы ж фальклёрны ансамбль вядомы сваімі выступленьнямі ня толькі жыхарам нашага краю, але і ў Беларусі і за яе межамі.

28 траўня 2013 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Азьдзяціцага сельсавету перададзеная ў склад Мётчанскага сельсавету[2].

Remove ads

Насельніцтва

Лаўніца, як і большасьць тутэйшых вёсак, «старэе» і памяншаецца. Калісьці ў ёй было 250 дамоў, у тутэйшай пачатковай школе вучылася 300 хлопчыкаў і дзяўчат. Цяпер жа з-за невялікай колькасьці вучняў школы ўжо няма. Надзвычай добрая тутэйшая прырода забруджана радыяцыяй. Пэўны час тут нават рабілі за яе даплату.

  • 1999 год — 230 жыхароў
  • 2010 год — 138 жыхароў

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads