Лебядзёўка (Прапойскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лебядзёўка[2] (таксама — Крыва́я Слабада́[2], Крыва́я[2]) — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сьвенскага сельсавету. Каля вёскі на рацэ Пацэя плаціна і сажалка.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 1884 годзе ў Баханскай воласьці Быхаўскага павету, 31 двор, у т. л. 1 кравецкі, 205 жыхароў, хлебазапасны магазін. У 1910 годзе належала да Гайшынскага праваслаўнага прыходу. У 1912 годзе існавала школа граматы, у 1926 годзе — чатырохклясная школа[3].

Насельніцтва

  • 2011 год — 53 чалавекі[1]
  • 2010 год — 57 чалавек
  • 1999 год — 82 чалавекі
  • 1926 год — 416 чалавек[3]

Славутасьці

  • Братэрская магіла савецкіх воінаў, якія ў 1943 годзе памерлі ад ран у шпіталі. На паўднёвай ускраіне вёскі[4].

Інфраструктура

У вёсцы дзейнічаюць крама і дом сацыяльных паслугаў[1].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads