Гайшын

вёска ў Кабінагорскім сельсавеце Прапойскага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Гайшын
Remove ads

Гайшы́н[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Сажа. Уваходзіць у склад Кабінагорскага сельсавету Прапойскага раёну Магілёўскай вобласьці.

Хуткія факты

Гайшын — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя).

Remove ads

Назва

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Геншын (XVII ст.)[2]; Hejszyn (1900 год)[3].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Гайшын ўпамінаецца ў час вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў у лісьце палкоўніка казакаў Івана Залатарэнкі да маскоўскага гаспадара Аляксея Міхайлавіча[2]. Таксама ўпамінаецца ў 1708 годзе ў зьвязку з падзеямі Вялікай Паўночнай вайны.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Гайшын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Быхаўскім павеце Беларускай, пазьней Магілёўскай губэрні. Паводле рэвізіі 1773 году, у мястэчку Гайшыне было 510 рэвіскіх і прышлых сялянаў. У 1777 годзе значыцца на мапе «Атляс Магілёўскай губэрні». У 1784 годзе тут дзеялі дзьве сынагогі. У 1794 годзе належаў Францішку Сапегу.

У 1846 годзе ў Гайшыне збудавалі драўляную царкву Ўшэсьця Гасподняга. У 1848 годзе належаў Вікенцію Парэбскаму. У 1864 годзе ў рэчышчы палітыкі русіфікацыі ў мястэчку адкрылі народную вучэльню, у 1889—1890 гадох у ёй было 52 вучні, у т. л. 2 дзяўчынкі. З 1879 году Гайшын — уласнасьць Сьмяроўскага, які валодаў 1272 дзесяцінамі зямлі, вадзяным млынам і паромам цераз раку Сож. У мястэчку двойчы на год праводзіліся кірмашы (5 траўня і 1 кастрычніка). З 1912 году існавала аднаклясная царкоўнапрыходзкая школа.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гайшын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Гайшын вярнулі ў БССР, дзе з 20 жніўня ён стаў цэнтрам сельсавету Прапойскага раёну[4].

Да 23 сьнежня 2009 году Гайшын уваходзіў у склад Васькавіцкага сельсавету[5]. На 2011 год у вёсцы было 44 двары.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 1142 чал.[6]; 1926 год — 1245 чал.[4]; 1999 год — 143 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 92 чал.; 2010 год — 75 чал.

Інфраструктура

У вёсцы працуюць крама, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт.

Славутасьці

  • Братэрская магіла 1943 году, якая лічыцца гістарычна-культурнай каштоўнасьцю Беларусі
  • Курганны могільнік, за 1,3 км на поўдзень ад вёскі
  • Курганны могільнік, за 2 км на поўдзень ад вёскі
  • Стаянка эпохі каменнага веку, на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі; селішча (на месцы стаянкі)
  • Стаянка эпохі нэаліту, за 0,5 км на поўдзень ад вёскі; селішча (на месцы стаянкі)[7]

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads