Лешня (Капыльскі раён)

вёска ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Лешня (Капыльскі раён)
Remove ads

Ле́шня[1] — вёска ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блеўчыцкага сельсавету.

Хуткія факты
Thumb
Лешня. Царква Сьвятога Георгія
Remove ads

Гісторыя

У пачатку XIX стагодзьдзя маёнтак належаў Радзівілам, у 1807 годзе князь Міхаіл Радзівіл выбудаваў тут драўляную Грэка-Каталіцкую царкву Сьв. Георгія. У 30-х гадах XIX стагодзьдзя пасьля падаўленьня паўстаньня 1830 году царква была перададзена праваслаўным. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя вёскай валодалі ўжо Вайніловічы, у 1850 годзе Ксавэр Вайніловіч адрамантаваў Георгіеўскую царкву, пад яе быў падведзены каменны падмурак.

У пачатку XX стагодзьдзя струхлелая царква 1807 году была разабрана, а на яе месцы выбудавана сучасны будынак Сьвята-Георгіеўскай царквы.

Па Рыскай мірнай дамове (1921 г.) Лешня трапіла ў склад БССР, у 1937 годзе была зачынена царква. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 па ліпень 1944 году вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Напрыканцы 1990-х гадоў Георгіеўская царква была вернутая вернікам і адрэстаўраваная.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2009 год — 347 чалавек

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads