Любавічы
вёска ў Смаленскай вобласьці Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Любаві́чы — вёска ў Расеі, каля ракі Малой Бярэзіны. Цэнтар сельскага паселішча Руднянскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2007 год — 460 чалавек. Знаходзяцца за 15 км на паўднёвы захад ад Рудні, за 8 км ад граніцы зь Беларусьсю.
Любавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася царква Прачыстай Багародзіцы ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII ст.
Remove ads
Назва
Імя Люба (Leubo, Lubo, Liuba) можа мець як славянскае, так і германскае паходжаньне[1].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Любавічы ўпамінаюцца ў 1642 годзе як мястэчка Аршанскага павету ВКЛ[2]. Паселішча значыцца ў лісьце маскоўскага гаспадара Аляксея Міхайлавіча ад 30 красавіка 1655 году. Пазьней ім валодалі князі Любамірскія, якія збудавалі тут мураваную царкву.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Любавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. На 1784 год тут было 243 двары, зь іх 178 належалі хрысьціянам, 65 — юдэям[3]. У 1798 годзе адбыўся вялікі пажар, па якім мястэчка адбудавалі на тым жа месцы[4]. У Вайну 1812 году ў Любавічах 2 тыдні стаяў корпус маршала напалеонаўскага войска Груні. У XIX — пачатку XX стагодзьдзяў у мястэчку праходзіў найбольшы ў ваколіцах Хрышчанскі кірмаш[5] з абарачэньнем больш за 1,5 млн рублёў. На 1860 год — 1 мураваны і 312 драўляных будынкаў, працавалі скарбовая жыдоўская вучэльня (16 вучняў) і гарбарня.
У XIX ст. Любавічы сталі буйным рэлігійным цэнтрам: тут паўстала новая плынь у юдаізьме — Хабад (Хабад-Любавіч, Любавіцкі хасідызм). У мястэчку дзеялі 3 малітоўныя школы і велізарная бібліятэка, якую за часамі Першай сусьветнай вайны пераправілі ў Маскву, у Румянцаўскі музэй (цяпер Расейская дзяржаўная бібліятэка). У Другую сусьветную вайну 4 лістапада 1941 году нацысты зьнішчылі ў Любавічах 483 жыды.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Любавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Любавіцкую воласьць (разам з Руднянскай і Мікулінскай) не вярнулі БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі.
- Мястэчка на старых здымках
- Рынак. Царква, 1930 г.
- Рынак, 1930 г.
- Цэнтральная вуліца, 1943 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Любавічах працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя школа, бібліятэка, дом культуры.
Турыстычная інфармацыя

Славутасьці
- Могілкі юдэйскія. Капліца
- Царква Прачыстай Багародзіцы (XVIII—XIX стагодзьдзі; Сьвяты Пасад, цяпер у валоданьні Маскоўскага патрыярхату).
Страчаная спадчына
- Сынагога
- Царква
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads