Мікулін
вёска ў Смаленскай вобласьці Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікулін (рас. Микулино) — вёска ў Расеі, на беразе возера Галабаю. Уваходзіць у склад Перавалоцкага сельскага пасяленьня Руднянскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2007 год — 127 чалавек. Знаходзіцца за 7 км на поўнач ад Рудні, за 6 км ад беларуска-расейскай граніцы; за 5 км ад аўтамабільнай дарогі Рудня — Парэчча.
Мікулін або Мікуліна Гарадзішча — даўняе мястэчка гістарычнай Віцебшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся былы касьцёл Сьвятога Антонія, помнік архітэктуры XVIII ст., часткова зруйнаваны ў выніку маскоўскай перабудовы.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Мікулін ўпамінаецца ў Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх (канец XIV ст.) як «літоўскі» замак. Ён уваходзіў у Віцебскі павет Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У XVI ст. Мікулін быў цэнтрам воласьці ў валоданьні князёў Лукомскіх.
Пазьней Мікулін значыцца як мястэчка, уладаньне князёў Агінскіх. У 1720 годзе Мар’ян Агінскі фундаваў тут касьцёл Сьвятога Антонія, пры які пачаў дзеяць кляштар бэрнардынаў[1][2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Мікулін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце[3] Магілёўскай губэрні. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) 27 траўня 1866 году[4] расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату.
На мяжы XIX—XX стагодзьдзяў у Мікуліне было 73 двары, дзеялі царква і 3 юдэйскія малітоўныя школы, працавала расейская народная вучэльня[5] (з 1875 году).
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мікулін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Мікулін не вярнулі БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі.
- Мястэчка на старых здымках
- Былы касьцёл па маскоўскай перабудове, 1941—1942 гг.
- Былы касьцёл, 1941—1943 гг.
- Каля касьцёла, 1941—1943 гг.
- Каля касьцёла, 1941—1943 гг.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Мікуліне працуюць пачатковая школа і амбуляторыя.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
У ваколіцах Мікуліна 2 гарадзішчы, селішча, курганная група.
- Касьцёл Сьвятога Антонія (XVIII ст.; цяпер царква Сьвятой Тройцы Маскоўскага патрыярхату)
Страчаная спадчына
- Кляштар бэрнардынаў (1720)
Асобы
- Канстанцін Касмачоў (1911—1992) — беларускі мастак
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads