Любейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Любейка (Любіка, Любка) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Любіка або Любека, пазьней Любка (Lubbiko, Liubbecha, Lubbeke[1], Lübke) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -люб- (імёны ліцьвінаў Любень, Любш, Любарт; германскія імёны Luben, Lubisch, Lubert) паходзіць ад гоцкага liufs[3], германскага leuba, стараверхненямецкага liub 'лю́бы, каханы, мілы, прыемны'[4].
У Прусіі бытавала імя Lubico / Lubike / Lubeke (1313 год)[5]. У 1644 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Andreas Lubeck, Regiomontanus Borussus, у 1656 годзе — Melchior Lübeck, Regiomontanus Borussus[6].
Германскае імя Lubbeke гістарычна бытавала ў Рызе[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Любко князь, Воиневъ сынъ Полоцкого (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[8]; Любко князь Литовьской, Войневъ сынъ Полотьского князя (Сафійскі першы летапіс)[9]; colonos bimansenses Lubikowicz Hiacynctum (1525 год)[10]; в людеи наших городеньских на имя в Яна Ромеиковича а Богдана Любеиковича землю их Любеиковщину (28 ліпеня 1525 году)[11]; люди у Городеньскомъ повете двора Мостовского… на имя Любейка (12 лютага 1528 году)[12]; служба… Миколай Любейковичъ… Янушъ Любейковичъ (1555 год)[13]; Holuba Liubieikowa synmi Hriskiem a Stasiem… Stańko Liubeykow. (1558 год)[14]; Petrus Dominicus Lubec, Lithvanus (1640 год)[15]; Леско Любыка (1649 год)[16].
Remove ads
Носьбіты
- Любка († 1342) — сына князя полацкага Войны (Воіна), брата вялікага князя літоўскага Гедзіміна
Любкевічы (Lubkiewicz) гербу Траска — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага ваяводзтва[17].
У XVI ст. існаваў маёнтак Любкішкі (Любкишки, Люпкишки) у Жамойцкім старостве[18].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Любкішкі. Назву Любейкі маюць вёскі на гістарычных Наваградчыне і Падляшшы.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads