Любарт (імя)

старонка-неадназначнасьць Вікімэдыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Любарт (Лібарт, Любард, Люпарт, Лебарт, Лепарт), Любэрт (Лібэрт, Лібарт, Ліпарт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Любэрт (Lubert[1][2][3]) або Любарт (Liubhart, Lubartus[4][5], Lubart[5][6], Liubardus[7]) і Берэтлюб (Beretliub) або Гартліб (Hartlib) — імёны германскага паходжаньня[8]. Іменная аснова -люб- (імёны ліцьвінаў Любейка, Любень, Любш; германскія імёны Liubbecha, Luben, Lubisch) паходзіць ад гоцкага liufs[7], германскага leuba, стараверхненямецкага liub 'лю́бы, каханы, мілы, прыемны'[6], аснова -берт- (-бэрт-, -барт-) (імёны ліцьвінаў Зыбарт, Кібарт, Эйбарт; германскія імёны Siebart, Kibart, Eibert) — ад германскага berhta 'яркі'[9], а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Мэйнарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Meinhart) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[10][11].

Германскае паходжаньне імя Любарт (Lubart), а таксама Любэрт (Lubert) і Лібэрт (Libert) ды іншых формаў (Lupert, Lephard, Libard, Lipard, Liphard, Liphart; Lubard, Lubhard, Lupard), якія гістарычных бытавалі ў Польшчы, сьцьвяржаецца ў этымалягічным слоўніку старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзеным Польскай акадэміяй навук[6]. Адпаведнасьць імя Любарт германскаму імю Liubbert прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[12].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Любарт складаецца з асноваў -люб- і -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Rattolt, Konrad), якая паходзіць ад германскага rad- 'рада'[13]. Такім парадкам, імя Любарт (Liubarat[14]) азначае «рада міласьці»[15].

Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» зьвяртае ўвагу на тое, што аўтар хронікі Ўсходняй Фрызіі пад 1422 годам упамінае Любарта з Шмаленбургу (Lubbert tho Schmalenbrugge[16]), а пад 1417 годам — іншага Любарта зь Мюнстэру. Апроч таго, па 1328 годзе магістар Любарт Бол дзеіў у адной зь філіяў Тэўтонскага ордэну, што месьцілася ў месьце Утрэхце (Нідэрлянды)[17].

У Прусіі бытавала імя Любарт (Любэрт): Lubart / Lubert (1420 год)[18]. У ваколіцах Русі (Прусія) адзначалася прозьвішча Lubert[19].

Германскае імя Lubbert бытавала ў XV ст. у Рызе[20].

У Польшчы ў XVI—XVIII стагодзьдзях адзначаліся прозьвішчы Lubart, Lubartowa (жаночае), Lubartowicz, Lubartówna (жаночае), Luberda, Luberdowicz, Luberta, Lubertowicz[21].

У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Lubart[22].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Любартъ Кгедиминовичь (8 сьнежня 1322 году)[23]; от князя от Кестутя и от князя от Либорта у Торунь к местычемъ (па 1341 годзе)[24][25]; Lubardus filius Gedimini ducis Litwanorum (Хроніка Яна з Чарнкова пад 1349 годам)[26]; оже я князь Еоунутии, и Кистюти, и Любартъ (1352 год)[27]; Nobilibus viris Oligerdo Magno et Kenstuto ac Lubardo fratribus ducibus Lituanorum (23 кастрычніка 1373 году)[28]; Lubertus Lytwanus (1376 год)[29]; Lunardus dux Lituanorum (29 верасьня 1377 году)[30]; Feodor Lubhard, dei gracia dux luciensis (22 траўня 1386 году)[31]; olim domino Lubardo, duci wlodimiriensi (4 лістапада 1386 году[32], 4 лістапада 1393 году[33]); dux magnus Lubarth[34] (4 лістапада 1386 году); das Luwburten was gewest (Мэмарыял Вітаўта, 1390 год)[35]; Lubart (Хроніка Віганда[36], 18 студзеня 1401 году[37], 1420 год[38]); non Luberti in Lutzik[39], Lubertus[40] (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга); Lubarth[a] або Любортъ[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Lubarth (Ян Длугаш)[41]; Любортъ (Наўгародзкі чацьверты летапіс[42] і Сафійскі першы летапіс[43]); оть князя Луцкого и Володимерского Люборта Кгедиминовича (14 лютага 1498 году)[44]; Любордъ Гедимановичь[45] (Ніканаўскі летапіс); homines… Lvborth Romeykovicz (27 сакавіка 1507 году)[46]; Балътромеи Любортовичъ (1528 год)[47]; люди… а Петьковых Любортовича сыновъ Амъброжейца а Матейца (4 лютага 1541 году)[48]; люди приставенства лепунского… Любортъ Воишторович (1 ліпеня 1542 году)[49]; Балтромей Любортовичъ (1567 год)[50]; gruntu ziemianina Krola Jmść. Dyneborskiego Liberta Rybindera (4 жніўня 1600 году)[51]; Samuel Lubarthowicz Sanguszko Kowelski (20 траўня 1606 году)[52]; Jan Libert[53], Stanisław Libert[54] (1621 год); подъ Лепартомъ волока одна (21 студзеня 1636 году)[55]; Libert (1636 год)[56]; Lenart Lubort na miejscu matki swej Raginy Lubortowej (1667 год)[57]; Lubart… Lubarth… Lupart (1671—1681 гады)[58]; Его Милости Геронима Любартовича Санъкгушки на Белымъ Ковлю (29 траўня 1682 году)[59]; Aleksander Dargiewicz z Lubortów… Andrzej Wizbor na miejscu P. Dawida Luborta i z przykupli z Lubortów dym (1690 год)[60]; po Kowalu i Lubarcie (1712 год)[61]; David Libertowicz (21 студзеня 1759 году[62] і 4 студзеня 1788 году[63]); Jur Grygul Lubartowey syn (25 сакавіка 1766 году)[64]; Symon Lebard (1784 год)[65]; Luberty (1784 год)[66]; Michal Lubertt Kolyska (1796 год)[67]; Ignacy Edward Lubartt (1804 год)[68]; Stanislaw Lipart (1808 год)[69]; Libertowicz (1861 год)[70]; Lubart (1913 год)[71].

Remove ads

Носьбіты

  • Любарт (у праваслаўі Дзьмітры; 1299—1384?) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь валынскі
  • Любэрт Гаўтцыльт (1347—1417) — флямандзкі манарх, матэматык, астроляг і містык
  • Балтрамей Любартавіч — расенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Станіслаў Бартламеевіч Любарт — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1579 годзе[72]
  • Сэбастыян і Мальхер Станіслававічы Любарты — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца паміж 1584 і 1599 гадамі[73]
  • Якуб і Стэфан Любэртовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1586 годзе[74]
  • Ян Любарт — жыхар Дрысьвятаў (Браслаўскі павет), які ўпамінаецца ў 1779 годзе[75]
  • Адам Любарт Калышка — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, судзьдзя земскі вількамірскі ў 1792—1793 гадох[76]
  • Дамінік Любарт Калышка — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, будаўнічы лідзкі ў 1791 годзе[77]
  • Антоні Любарт (Lubart) — уладальнік гаспадаркі ў Буйвідзах на 1938 год[78]

Прыдомкам Любартавіч карыстаўся літоўскі княскі род Сангушкаў[79].

Любарты (Lubart) — прыгонныя зь вёскі Рудавеяў (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[80].

Любарты (Lubart) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Кракаўскага ваяводзтва[81].

Лебартовіч (Lebartowicz), Любартовіч (Lubartowicz, Lubortowicz) і Любэрт (Lubert) — прозьвішчы, гістарычна зафіксаныя на тэрыторыі цяперашняй Летувы[82].

На 1910 год існавала вёска Любартова (Любартава) у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні[83].

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Любарты, на гістарычнай УпіччынеЛюбэрты, на гістарычнай ВількаміршчынеЛюбартоў, на гістарычнай ТроччынеЛюберцішкі, у былым Жамойцкім староствеЛібарты, на гістарычнай ВіцебшчынеЛебартова. Каля Жытоміру існуе мястэчка Любар (упаміналася ў 1600 годзе як Любартов)[84].

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads