Лявон Більдзюкевіч

беларускі пэдагог, матэматык, грамадзкі дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Лявон Більдзюкевіч
Remove ads

Лявон Леанідавіч Більдзюкевіч (18 студзеня 1895, Івянец, Менскі павет, Расейская імпэрыя — 18 жніўня 1942, ГУЛАГ, СССР) — беларускі пэдагог, матэматык, грамадзкі дзяяч.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і службоўца. Скончыў Менскую гімназію (1913), Кіеўскі ўнівэрсытэт (1917), пэдагагічныя курсы пры Кіеўскай навучальнай акрузе (1918), курс па эканоміцы Кіеўскага камэрцыйнага інстытута (1919). У 1914 друкаваўся ў газэце «Наша ніва» (апавяданьне «Гадзюка»). У 1917-18 уваходзіў у кіеўскі беларускі культурна-асьветны гурток «Зорка». 3 чэрвеня 1919 у Менску, загадчык Менскай школы сьляпых, дзе перавёў навучаньне на беларускую мову. У час польска-савецкай вайны 1919-20 сябра Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Менску, удзельнічаў у працы Беларускай школьнай рады Меншчыны, у распрацоўцы навучальных праграм для беларускай пачатковай школы.

3 кастрычніка 1919 выкладчык Менскай беларускай гімназіі, уваходзіў у камісію пры Менскім беларускім пэдагагічным інстытуце па распрацоўцы беларускае матэматычнае тэрміналёгіі. Пераклаў на беларускую мову падручнікі па матэматыцы: «Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі» К. Цыгельмана (1920), зборнікі арытмэтычных задач М. Шапашнікава, М. Вальцава (1921) і С. Валасковіча (1922, ч. 1-2). 3 1921 сябра прыродазнаўчага аддзяленьня Тэрміналягічнай камісіі Інбелкульта, удзельнічаў у апрацоўцы беларускае навуковае тэрміналёгіі па матэматыцы, касмаграфіі і фізыцы, супрацоўнік часопісаў «Школа и культура Советской Белоруссии», «Вестник Народного комиссариата просвещения» і «Зоркі». 3 1923 выкладчык Бабруйскага, з 1925 — Рагачоўскага беларускага пэдагагічных тэхнікумаў. 3 1930 у Менску, працаваў у Інстытуце торфу БССР, выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце і БДУ. 20 чэрвеня 1938 па адрасе вул. Сьляпянская, д. 15, кв. 2 арыштаваны па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі», 15 жніўня 1939 асуджаны на 5 гадоў выпраўленча-працоўных лягераў[1]. Паводле афіцыйных зьвестак, памёр на Калыме. Рэабілітаваны ў 28 жніўня 1956.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads