Лясковічы

вёска ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ляско́вічы[2] — вёска ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці. Лясковічы ўваходзяць у склад Дзьмітравіцкага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вядома з XVIII стагодзьдзя. У 1795 годзе сяло ў Ігуменскім павеце Менскай губэрні. У 1800 годзе 301 жыхар, 41 двор. Паводле інвэнтароў 1845 году ва ўласнасьці графіні Ваньковіч. У 1885 годзе ўваходзіла ў склад Пагосцкай воласьці, адчынілася перасоўная школа граматы. У 1897 цэнтар Лясковіцкага сельскага таварыства, налічвалася 60 двароў, 478 жыхароў, мелася царква на могілках, заезны дом. Непадалёк ад вёскі знаходзілася сядзіба пры рацэ Фажэнка. Ад 6 кастрычніка 1919 году да 10 жніўня 1920 году ўваходзіла ў склад Магілёўскага павету Гомельскай губэрні РСФСР, потым — у склад Ігуменскага павету БССР. У 1920 годзе адчыненая чатырохадовая школа. Ад 20 жніўня 1924 году ўваходзіла ў склад Дзьмітравіцкага сельсавету Бярэзінскага раёну Барысаўскай акругі. У 1926 годзе налічвалася 128 двароў, 747 жыхароў. У 1930 годзе створаны калгас «Пралетарскі». Ад 20 лютага 1938 у складзе Магілёўскай вобласьці. Ад 20 верасьня 1944 году ў складзе Менскай вобласьці[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1960 год — 573 жыхары
  • 1999 год — 178 жыхароў  
  • 2003 год — 61 жыхар
  • 2008 год — 140 жыхароў, 69 двароў
  • 2010 год — 105 жыхароў

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads