Віршыла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віршыла (Вяршыла), Верзэль (Вэрсэль, Вершэль), Віршула (Вэрсула) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Верзел або Вэрцэль (Werzel) — імя германскага паходжаньня[1]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, іменная аснова верз- (вірс-) паходзіць ад гоцкага wairþs 'годны, дастойны'[2].
У Прусіі бытавала імя Вірсіл (або Вірзіл): Hanneke Wirsil (1383 год)[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Werzilen, nostri advocati, ipsiusque fratris, nostrorum baronum superioris, Foder nunccupati, totum regnum Ploscoviensem (10 кастрычніка 1485 году)[4]; люди Лабенские задворныи, на имя Виршило а Петръ (26 верасьня 1540 году)[5]; светковъ… Петка Мацевича Вершеля (30 сакавіка 1541 году)[6]; Andrzey Szymkowicz Wirssylo (1558 год)[7]; Иванъ Вершило… Васко Вершило (1566 год)[8]; Павелъ Виршило[9], Якубъ Виршиловичъ[10] (1567 год); Wierszyło (XVI ст.)[11]; a Wirszyłem (2-я палова XVI ст.)[12]; siołko Wirszyły… Mik Wirszyl (20 лістапада 1604 году)[13]; Jan Wirszyło (1621 год[14], 1743 год[15]); D.no Stanislao Wirszyłowicz (1635 год)[16]; Романь Вершило (1649 год)[17]; Jan Wojciech Wirszyło (17 жніўня 1655 году)[18]; Piotr Werszyło (1662 год)[19]; Marcina Werszela (1666 год)[20]; Wirsziło… Wierssiła… Wiersziło… Wierssiłowicz (1671—1681 гады)[21]; Krzystof Wierszel… dom Krzystofa Werszela (1688 год)[22]; wies Wirszyły… Maciey Wirszyło… Mikolay Wirszyło (23 красавіка 1698 году)[23]; Wirsilo (9 чэрвеня 1726 году)[24]; jeziorko małe nazywające się Werszel (1782 год)[25]; Jan Wirszyłło (2 верасьня 1788 году)[26]; Ludwik Wersulowicz (1798 год)[27]; Werselowna (1800 і 1803 гады)[28]; Jakub Wierszałowicz (1814 год)[29]; Werszelówna (1825 год)[30]; Gertruda Wierszyłowicz (1835 год)[31]; Krystyna Wierszyłło (1843 год)[32]; Tadeusz Wierzel (1846 год)[33]; Sylwester Wierszyło (14 жніўня 1898 году)[34].
Remove ads
Носьбіты
- Іван Віршылавіч — берасьцейскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1577 годзе[35]
- Юры Паўлавіч Якубовіч Віршыла (Віршыловіч) — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1590—1595 гадох[36][37]
- Станіслаў Віршыла — жыхар места Ліды, які ўпамінаецца ў 1680 годзе[38]
- Андрэй, Міхалка і Пётар Вяршылы — навадворскія мяшчане, якія ўпамінаюцца ў 1765 годзе[39]
- Ян Віршыла — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстолі амсьціслаўскі ў 1788 годзе[26]
Вершалі (Wierszel) — прыгонныя зь вёскі Вігушкаў (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[40].
Віршылы (Wirszyło) — прыгонныя зь вёсак Старлыгаў, Хмылкаў, Сурвілаў і засьценку Хацкаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[41]
Вяршыловічы — уніяты Зблянскай парафіі[42].
Віршылы (Wirszyłło) гербаў Граблі і Тры Ралы, Верушылы (Wieruszyło) і Вершаловічы (Wierszołowicz) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і Віленскага павету[43].
Віршылы (Wirszyłło) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[44].
Вяршыла (Wierszylo) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[45].
Вершаловіч і Вершэловіч — прозьвішчы, гістарычна зафіксаныя на тэрыторыі цяперашняй Летувы[46].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся сёлы Вершалі (Вершели) у Гарадзенскім павеце і Вершулішкі (таксама Віршулішкі) або Мураваны Замачак каля Судэрвы[47].
На гістарычнай Гарадзеншчыне існуе вёска Вершалі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads