Мантыгайла (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мантыгайла (Мунтыгайла, Мантыгал) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Мантыгель (Montigel[1]) і Гайламунд (Gailamunds, Geilmundus[2]) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Гельвіх, Відзігайла, Інгела; германскія імёны Geilwich, Widigail, Ingeila) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[6]. Такім парадкам, імя Монтгайла азначае «жвавая гарлівасьць»[7] (тое ж, што і імя Галімонт).

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[8] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[9].

У Прусіі адзначалася прозьвішча Muntiegel[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Montigaylo (18 студзеня 1401 году)[11]; Montigal Wylkomiriensis tenutariorum [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[12]; [sigillum] Montigal, печать Монтикгала Жюкевич[13], Montigal Wilkomiriensis [capitanei]… Mondigal tenutarius Strewniczensis[14] (27 лютага 1434 году); Montegal (1 кастрычніка 1441 году)[15]; пан Монътикаил(о)[16], Монътикгаилу Стравницкому три чоловеки[17], пану Монтътикаилу Стравницкому[18] (1440—1492 гады); Монътикгаилу Урдовичу десеть чоловеков (7 лістапада 1442 году)[19]; на земенина его милости господаръского того жъ повету Троцкого Павла Алекъсанъдровича Монътыкгайла (21 студзеня 1566 году)[20]; черезъ мене Малъхера Павъловича Монътыкгаила (30 сьнежня 1577 году)[21]; пани Зофии Александровны Монтыгаловны… паней Марыны Александры Монтыгайловны (30 лістапада 1578 году)[22]; от мене, Зофеи Алекъсандровны Мантыкголовны (20 чэрвеня 1580 году)[23]; а Яномъ Владиславомъ Монтыкгайломъ (6 чэрвеня 1644 году)[24]; а Яном Владыславом Монтыкгайлом (10 студзеня і 6 верасьня 1645 году, 6 сакавіка 1646 году)[25]; Aliexander Muntygayło (15—23 і 20 кастрычніка 1655 году)[26]; jego mosci panu Krzysztofowi Montygayle, czesznikowi mozyrskiemu… pani Halszce Bartoszewskiey Krzysztofowey Montigayliney (8 чэрвеня 1698 году)[27].

Remove ads

Носьбіты

На гістарычнай Віленшчыне існаваў маёнтак Мантыгалішкі (Montygaliszki)[30].

На гістарычнай Упіччыне існуе вёска Мантэгайлішкі.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads