Гайла (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гайла, Гайл (Гайль, Гейль, Гель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Remove ads
Паходжаньне
Гайла, Гейла, Гойла, Гала або Гела, пазьней Гайль або Кайль (Gailo, Geilo, Goyla, Galo, Gelo, Geil, Keil) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[2][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Гелейка, Гейлін (Галін), Гайлун, Галбута (Гелбут), Гелёлд, Гальвід, Гальвін, Гальвірд, Гельвіх, Гайлігін (Келікін), Гелігуд (Гелгод), Галінт, Гайліман (Галеман, Гельман), Гайлімін (Гальмін), Галімонт (Галімунт), Бінгель, Бургела, Вергель, Відзігайла, Вігайла (Вігель, Вігал), Дагела, Даўгайла (Даўгала, Дагала), Дзенгель (Дзінгайла), Жагайла (Жагель, Загель), Зыгел (Жыгель, Жыгала), Зынгель (Жынгал, Сынгайла), Інгела, Канігайла (Кунігель), Мангайла (Мангейла, Мангель), Мантыгайла, Маргела, Мінігайла (Мінгель), Нагела (Найгайла), Нігайла (Нігал), Радыгайла, Рыгала (Рыкайла), Савігайла, Саргель, Сунігайла (Сангел), Эйгела, Энгель, Югель, Юнгайла, Ягайла (Ягела). Адзначаліся германскія імёны Geleko, Gailin (Geilin, Galinno), Gelunus, Galbot, Geloldus (Geilolt), Gelvidis, Galvin, Geilwird, Geilwih, Gelikin, Gelgod, Galind (Geilindis), Gailamanns (Galiman, Gelman), Geleminus (Galmin, Gaillemin), Galmund (Geilmundus, Gelmund), Bengel, Burgel (Burgala), Wargel, Widigail, Wigelo (Wigal), Dagela, Dagalo, Dengel, Sagel, Sigelo (Sigala), Singel (Sinigala), Ingel (Ingeila), Kunigel, Manigel, Montigel, Mergell, Minigelus (Mengel), Nagal (Nagel), Negele (Niegel), Ratgeil, Ricgela (Rigail), Savigello, Sargeli, Sunigelle, Eigel, Engela, Hugel, Jüngel, Aggalo (Egelo).
Адпаведнасьць імя Гайл германскаму імю Gailo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Giela, Gielin[6]. У 1628 годзе ў Рускім ваяводзтве адзначаўся шляхецкі род Геляртаў (Gielarth)[7].
У Прусіі бытавалі імёны Gayle (1400 год)[8], Gaylicke[b] (1436 год)[10][11], Gayline / Gaylenne[c] (1384 і 1387 гады)[12], Gelune[d] (1349 год)[13], Gelido[e] (1357 год)[13], Gaylemanne / Geileman[f] (1379 і 1540 гады)[12], Gaylemynne[g] (1360 год)[11], Eygayle / Eigel[h] (1331, 1419 і 1425 гады)[19], Mynnegayle / Minigal[i] (1391 год)[21], Nygayl[j] (1400 год)[23], Wigel[k] (1382 і 1394 гады)[25]. У 1617 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Casparus Gelsch, Borussus[26].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: земль пустовских там жо в Дорсунишках… Кгеилевщины (19 сакавіка 1514 году)[27]; чоловеки конюховъ илкговъскихъ на имя… Кгоила а Татка Римъдутевичовъ… Кгоила Римъдутевича (29 красавіка 1516 году і 12 студзеня 1520 году)[28]; Петко Кгоилевич[29], Кгоиль Ивашкович[30], Якубъ Кгаилович[31], Кгаиль Крутилович[32], Кгаиль Бутвиловичъ[33], Ян Кгаилевичъ… Кгаиль Межовичъ[34] (1528 год); земяне того ж повета Бельского… Мись Кголевичъ (25 лютага 1530 году)[35]; на мещанку жъ мерецкую Дороту Кгойлевую… тому Кгоилю (28 лютага 1531 году)[36]; село Кгойлевичи (1554 год)[37]; Bohdan Gieliewicz (1558 год)[38]; Gayłowicz (1671—1681 гады)[39]; Gielewicz Jan (1682 і 1684 гады)[40]; Goylewicze (1744 год)[41]; Rachela Giejlewicz (1840 год)[42], Petronela Gajlewicz (1842 год)[43][l].
Remove ads
Носьбіты
- Гайла († па 631) — брат караля вэстготаў Сьвінтылы
- Гайла († 782) — конэнтабль войска франкаў, які загінуў у бітве пад Зюнтэлем
- Гайла († 888) — біскуп Лянгры, сын графа Гайлы
- Пецька Гайлевіч — вялёнскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Гайль Івашкавіч — відуклеўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Якуб Гайлавіч — дзірванскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Гайль Круцілавіч — каршоўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Гайль Бутвілавіч — патумшаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ян Гайлевіч — кельменскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Гайль Межавіч — кельменскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Гайль — мерацкі мешчанін, які ўпамінаецца разам з жонкай Даротай у 1531 годзе
- Юры Якубавіч Гайловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1571 годзе[87]
- Ядвіга Янаўна Гайловіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца паміж 1584 і 1599 гадамі[88]
- Ян Гайловіч Яновіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1593 годзе[89]
- Станіслаў Лаўрынавіч Гайловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1585 годзе[90]
- Ян Гелевіч (Jan Gielewicz) — віленскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1682 годзе[91]
Гайлы — уніяты Ракавіцкай парафіі[92].
Гойлы (Gojło) — прыгонныя зь вёскі Макарычаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[93].
Келы (Kieł, Kiełł) — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[94].
Гайлевічы (Gojlewicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[95].
Гайлі — літоўскі шляхецкі род[96].
Гайлавіц (Gailawitz) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[97].
На 1881—1909 гады існаваў фальварак Гелавічы ў Наваградзкім павеце Менскай губэрні[98][99], на 1903 год — засьценак Гайлаўшчына ў Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губэрні[100].
На 1910 год існавала вёска Гойлева ў Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні[101].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Гайлішкі, у гістарычнай Прусіі — Гайлёўка.
Remove ads
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы -гайл- зь летувіскай мовы gailė́ti 'шкадаваць, спачуваць', gáilė 'жаль, шкадаваньне, спачуваньне', gailius 'пакута, скруха', gailùs, gáilus 'востры, пякучы; церпкі, горкі; халодны; злосны, суровы, гнеўны; міласэрны; варты жалю, сумны, гаротны, жаласны, слёзны, балючы' або, увогуле, латыскае gailis 'певень', для іменнай асновы -гал- — летувіскае galė́ti 'магутнасьць', а для іменнай асновы -гел- — gė́lė, šìrdgėla 'жаль, роспач', gėlà 'вялікі боль', gélti 'вельмі балець'[3] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведных словаў і іх значэньняў у летувіскіх слоўніках, тым часам адзіны выдадзены ў Вялікім Княстве Літоўскім летувіскі слоўнік Канстанціна Шырвіда не фіксуе слова galė́ti[4])
- Адзначалася старажытнае германскае імя Gelico[9]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Gailin[9]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Geluni[9]
- Адзначалася германскае імя Gelithis[14]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Gailamanns[15]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Galmin[16]
- Адзначалася германскае імя Mengel[20]
- Адзначалася германскае імя Niegel[22]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Wigelo[24]
- Таксама:
- Згайла (параўн.: Dawid Żminigajło Jawgiel, т. б. z Minigajła[44]): у бояр нашихъ сомилишских, в Моклов Зъкгаиловичов (29 верасьня 1499 году)[45];
- Галіль: Галілевічы (Gallilewicz) гербу Сьлепаўрон — шляхецкі род з Ашмянскага павету[46];
- Геліта, Гайліта (адзначалася старажытнае германскае імя Gelithis[14], пазьнейшае Gallit[47]): у гістарычнай Прусіі існуюць вёскі Галітэн і Гайліты;
- Гелута: Кгялутю, Скучеву брату, чоловекъ (22 чэрвеня 1415 году[48] паводле выпісу 9 чэрвеня 1614 году)[49], Giełuty (1744 год)[41];
- Гойлюш (адзначалася германскае імя Gelsche[50]): Родъ Кгойлюшовъ (1567 год)[51], Петръ Шымоновичъ Кгоилюшевича возны рукою властъною подписалъ (16 кастрычніка 1597 году)[52], Bartosz Goylusz (1667 год)[53], у Прусіі адзначалася прозьвішча Gelisch[54];
- Гельбэд: Gelbed- (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[55];
- Гельбрант: Гельбрант (Gielbrant) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[56];
- Гальвіл, Гальвіль: а Войтеха Гольвиловича, боярина господарского (15 лютага 1549 году)[57], Ґальвілевічы — літоўскі шляхецкі род[58];
- Галвойна, Гейлівона, Гелвойнь, Келівойн (адзначалася германскае імя Galvin[59]): Якимичу чотыри чоловеки у Росеинех: Келивоин (1440—1492 гады)[60], купил былъ у Довка а в Мишъка Кгалвойновичовъ (сьнежань 1534 году)[61], Ян Кгеиливонович (1537 год)[62], Лабаноўскія з Ґелвойнеў — літоўскі шляхецкі род[63];
- Гелгаўд (адзначалася старажытнае германскае імя Celgaud[64], Galgoz[65]): Gielgowd (1430—1632 гады)[66], у акце Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся Гелгаўд (Гелговд)[67];
- Гайлегед: Gaylegedde Newelden zoen (23 студзеня 1406 году)[68];
- Гайлат, Галат (адзначалася германскае імя Gaillot, Galiot[69][70]): Gregor Goylath (1511—1520 гады)[71], Станиславъ Кгойлотъ (1567 год)[72], Gałaciszki (1744 год)[41];
- Гелер (адзначалася старажытнае германскае імя Geilerus[14]): Józef Geler (1847 год)[73];
- Кельмут (адзначалася старажытнае германскае імя Keilmot, Gelmod[74]): у актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася зямля Кельмутышкі ў Жамойцкім старостве[75];
- Гелажыт (адзначалася старажытнае германскае імя Gelsinda[74]): u […]ka Giełażyta (6 студзеня 1700 году)[76];
- Гойгал: Ambrozy Goigolowicz… Bolciel Goigal (2 жніўня 1597 году)[77];
- Люгайла, Люгейла, Люгель, Лігейла, Люкайла (адзначалася германскае імя Lügel[78], у Польшчы ў 1564 годзе адзначалася прозьвішча Lugel[79]): чоловеки… Люкаиловичъ (9 лістапада 1449 году)[80], Люгайло (Сафійскі першы летапіс і Пскоўскі другі летапіс)[81], Якуб Ликгэилович (1556 год)[82], Петрумила Станиславовна Лукгелиная вдова[83], Родъ Люкгейловъ[84] (1567 год), з роду Люкгеиловъ (15 верасьня 1568 году)[85], Lugajło (1674 год);
- Юргела: Józef Jurgiełowicz (1667 год)[86]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads