Нарчы
вёска ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нарчы́[1] — вёска ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Васілішкаўскага сельсавету.
Вядома з XIX стагодзьдзя як вёска ў Лябёдскай воласьці Лідзкага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, уладаньне Грабоўскіх. Па зьвестках 1905 году, меліся 112 дзесяцінаў зямлі.
Па выніках Рыскай мірнай дамовы 1921 году, вёска апынулася ў Вялікалябёдзкай гміне Лідзкага, потым Шчучынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі.
У выніку паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь 12 кастрычніка 1940 году паселішча ўвайшло ў склад Халечынскага сельсавету Жалудоцкага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР.
20 верасьня 1944 году ўвайшлі ў склад Гарадзенскай вобласьці, з 17 красавіка 1962 году — у Шчучынскім раёне. 23 сакавіка 1964 году паселішча перададзена Гардзееўскаму сельсавету, які 1 жніўня 1966 году быў перайменаваны ў Мажэйкаўскі.
У студзені 1951 году ўтвораны калгас «Паведамленьне». З красавіка 1951 году — у складзе калгасу імя Швэрніка, з 1957 году — у саўгасе «Вялікае Мажэйкава» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы.
Па дадзеных 2001 году працавала крама. У 2016 годзе населены пункт быў перададзены ў склад Васілішкаўскага сельсавету[2].
7 красавіка 2020 году ад палу сухой травы згарэла большая частка вёскі — 20 хат[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 1866 — 8 дамоў, 71 жыхар
- 1905 — 139 жыхароў
- 1921 — 33 двары, 138 жыхароў
- 1940 — 44 двары, 193 жыхары
- 2001 — 26 двароў, 49 жыхароў
- 2009 — 19 жыхароў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads