Максьвітышкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Максьвітышкі (лет. Maksvytiškiai) — вёска ў Летуве, каля ракі Левы. Уваходзяць у склад Панявескага староства Панявескага раёну Панявескага павету.
Remove ads
Назва
Мегусьвінд або Мегсьвінт (Meguswind, Mehsuint) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова маг- (мак-) (імёны ліцьвінаў Магейка, Макула, Магер; германскія імёны Mageyke, Maccula, Mager) паходзіць ад гоцкага mēgs 'адзін з бацькоў'[2] або бургундзкага magus 'хлопчык, сын'[3], а аснова -сьвінд- (-сьвент-, -сьвіт-) (імёны ліцьвінаў Швендэр, Сьвентальд, Сьвентагал; германскія імёны Schwender, Switald, Galsuintha) — ад гоцкага swinþs 'моцны, магутны'[4].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].
Remove ads
Гісторыя
У пачатку XX ст. Максьвітышкі ўваходзілі ў склад Панявескага павету Ковенскай губэрні[8].
Насельніцтва
- 1902 год — 86 чалавек у вёсцы Максьвітышках і 12 чалавек у выселку Максьвітышках[9]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads