Сьвінт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьвінт (Сьвінць, Жвін, Сьвен), Сьвінд, Сьвінта, Сьвіта (Сьвець, Жвіць), Сьвіда — мужчынскае і жаночае імя, а таксама вытворныя ад яго прозьвішчы Швінд (Швінта), Швэнд.
Remove ads
Паходжаньне
Сьвінт, Сьвінд, Сьвіта або Сьвіда, пазьней Швінт, Швэнд, Швэнт або Швэн (Suint, Swind, Suitha, Svidha, Schwindt, Schwend, Schwendt, Schwenn[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -сьвінд- (-сьвент-, -сьвіт-) паходзіць ад гоцкага swinþs 'моцны, магутны'[3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Сьвінцейка (Зьвініка), Сьвінтэла (Сьвітэль, Сьвідэль, Зьвінель), Сьвідон, Жывінбуд, Швендэр (Сьвітэр, Свэндар, Швыдэр), Сьвінтаўт (Сьвентальд), Максьвіта. Адзначаліся германскія імёны Suithiko (Schwincke, Schwindtke), Svinthila (Suitila, Suentilo), Suidun, Switbodo, Schwender (Suither, Schwieder), Switald, Meguswind (Mehsuint).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Szwinde (Schwinde, Swinde), Szwend (Swend), Swebaldus, Swidgerus[4].
У Прусіі бытавалі імёны Switte (1430 год)[5], Swentike[a] (1301 год)[7], Zwinienne[b] (1283 і 1285 гады)[9], Swegaude[c][7]. У 1656 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Georgius Schwinda, Licca Borussus[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: боярину слонимскому Давиду Ивановичу Свитича (28 красавіка 1508 году)[12]; бояр Слонимского повета: Ивана Свитича а братанича его Андрея Лазоровича (18 лютага 1524 году)[13]; Миколаи Свита[14], Давыдъ Свита конь. Кузма Свита конь[15] (1528 год); людей у-в Остринской волости, у селе, у Кобровичохъ… а Тимоха Свинчича… Свинъчича (10 лістапада 1529 году)[16]; хоружого слонимъского Свиту (2 сакавіка 1542 году)[17]; Ян Светевич (1558—1567 гады)[18]; зъ Швинты[19], Андрей Яновичъ Швинта[20] (1567 год); люди… Яс Жъвиня (10 чэрвеня 1594 году)[21]; Дорота Мачулевна Жвиновна (15 лістапада 1603 году)[22]; пан Юри Жвитевич (14 лістапада 1609 году)[23]; do mnie Siemiona Swidy, podstarosciego Słuckiego (30 чэрвеня 1639 году)[24]; Woyciech Swit (1641 год)[25]; Jan Swyntowicz (20 кастрычніка 1655 году[26], 23 кастрычніка 1655 году[27]); одъ Свинтовъ браци… отъ Кондрата Свинты (верасень 1679 году)[28]; Florianus Svida Lithuanus Sluccensis (1682 год)[29]; отъ Свинты (жнівень 1689 году)[30]; Josephus Swida Lithuanus (1735 год)[31]; dwór Szwinta (1782—1783 гады)[32][d].
Remove ads
Носьбіты
- Мікалай Сьвіта — кернаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Давыд і Кузьма Сьвіты — слонімскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ян Сьвецевіч — кернаўскі баярын, які ўпамінаецца паміж 1558 і 1567 гадамі
- Андрэй Янавіч Сьвінта — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году
- Ян Сьвінтовіч — літоўскі шляхціч, які падпісаў Кейданскую унію
- Міхал Сьвіда — шляхціч Менскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[36]
- Морыц фон Швінд (1804—1871) — аўстрыйскі маляр і графік
Швінты — прыгонныя зь вёскі Агароднікаў (каля Жупранаў), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[37].
Сьвяневічы (Swianiewicz, Swieniewicz) гербу Кунігліс — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[38].
Сьвіды (Świda) гербу Хацімірскі — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[39].
Швінта (Szwinto) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[40].
На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Сьвінта, на гістарычнай Случчыне — Сьвідзічы, у гістарычнай Прусіі — Швэнтышкен.
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads